Дубрава (Брэсцкі раён)
Вёска
Дубрава
| ||||||||||||||||||||||
Дубра́ва[1] (трансліт.: Dubrava, руск.: Дубрава) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 42 км на поўдзень ад Брэста, 20 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца.
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна» (цэнтр — в. Медна).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 20 стагоддзя вядома як лясная старожжа ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай геберні. У 1900 годзе тут працавала лесапільня.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты ў красавіку 1943 года спалілі 15 двароў, загубілі 2 жыхароў.
7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак рыбгаса «Страдзеч»[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 16 двароў, 63 жыхары (1940)
- 154 жыхара (1959)
- 247 жыхароў (1970)
- 48 гаспадарак, 117 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дубрава (Брэсцкі раён)