Дубрава (Віцебскі раён)
Выгляд
Вёска
Дубавіцы
|
Дубрава (трансліт.: Dubrava, руск.: Дуброво) — вёска на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецкімі акупацыйнымі войскамі разам з жыхарамі. Знаходзілася за 1 км на поўдзень ад в. Прывольная (да 1964 года — Сапуны) Вымнянскага сельсавета. Перад Вялікай Айчыннай вайной у ёй жылі 144 чалавека.
14 снежня 1943 года, у час карнай аперацыі, нямецкія карныя падраздзяленні загубілі 99 жыхароў, а вёску (32 двары) спалілі.
Пасля вайны не адрадзілася.
У 1958 годзе на месцы вёскі быў усталяваны абеліск, які захаваўся да нашых дзён[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Лагвіненка, С. М., Півавар, М. В. Падрыхтоўка Віцебскага кадэцкага вучыішча да святкавання 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны / С. М. Лагвіненка, М. В. Півавар // Победа — одна на всех: материалы II Международной научно-практической конференции, Витебск, 23—24 апреля 2020 г. / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Витебский государственный университет имени П. М. Машерова»: Редколлегия: И. В. Николаев и А. Н. Дуров (ответственный редактор) [и др.]. — Витебск: ВГУ имени П. М. Машерова, 2020. — 182 с. — С. 174. — ISBN 978-985-517-739-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дубрава // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 203. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- 794. Месца спаленай вёскі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — С. 186. — 496 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх