Дубраўка (княгіня польская)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дубраўка (княгіня польская)
Dobrawa.jpg
Дубраўка Багемская (партрэт працы Яна Матэйкі)
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 940-я[1]
Смерць: 977[2][3][4]
Дынастыя: Дынастыя Пржамысловічаў
Бацька: Баляслаў I Грозны[d]
Маці: Бягота[d]
Муж: Мешка I і Гунтэр[d]
Дзеці: Баляслаў I Храбры, Сігрыд Гордая, Гунхільд Вендэнская[d] і Gunzelin, Margrave of Meissen[d]

Дубраўка, вядомая таксама як Дабрані, або Дамбру́ўка, (чэшск.: Doubravka, польск.: Dąbrówka; паміж 920 і 931 — 977) — дачка чэшскага князя Баляслава I, прадстаўніца дынастыі Пржэмысловічаў, княгіня польская.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першым яе мужам быў Гунтэр Мерзебургскі, ад якога яна мела двух сыноў: Экехарда I і Гунцэліна.

У 965 годзе выйшла замуж за першага князя Польшчы Мешку I, які пад яе ўплывам прыняў хрысціянства ў 966 годзе, разам са шматлікімі знатнымі асобамі. Хрышчэнне правёў чэшскі біскуп Богувід (Bohuwid). Дубраўка шмат садзейнічала распаўсюджванню хрысціянства ў Польшчы. Памерла ў 977 годзе, пахавана ў Саборы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Гнезне.

Храніст Казьма Пражскі ў «Чэшскай хроніцы» ў XII стагоддзі, крытычна ацэньваў Дубраўку: «Быўшы ўжо ў старэчым узросце, яна выйшла замуж за польскага князя, зняла пры гэтым са сваёй галавы ўбор і надзела дзявоцкі вянок, што было вельмі неразумна з яе боку».

У Дубраўкі і Мешкі было двое дзяцей: Баляслаў I Храбры і дачка Святаслава, жонка караля Швецыі Эрыка VI Пераможца, пасля смерці якога стала жонкай дацкага караля Свена I Вілабародага.

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Титмар Мерзебургский. Хроника. В 8 кн. / Пер. с лат. И. В. Дьяконова. М.: «SPSL»-«Русская панорама», 2005.
  • Козьма Пражский. Чешская хроника. М., 1962.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 23 лістапада 2018.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1066503249 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  3. Dobrawa
  4. Dobrawa // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.