Дубровенскі раён
Дубровенскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Віцебская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Дуброўна | ||||
Кіраўнік | Анатоль Іванавіч Лукашоў[1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 78,41 %, руская 20,9 % Размаўляюць дома: беларуская 31,3 %, руская 60,82 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
16 974 чал.[2] (19-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 13,58 чал./км² (11-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 93,72 %, рускія — 4,94 %, іншыя — 1,34 %[2] |
||||
Плошча |
1 249,70[3] км² (19-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
208 м[4] | ||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Дубровенскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 г. Падзелены на 9 сельскіх саветаў. Размешчаны на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Аршанскім і Лёзненскім раёнамі Віцебскай вобласці, Горацкім раёнам Магілёўскай вобласці, Краснінскім і Руднянскім раёнамі Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паверхня раёна хваліста-платападобная, раўнінная. Паўднёвая частка знаходзіцца ў межах спадзістахвалістага Смаленскага ўзвышша. На поўначы плоская з забалочанымі ўчасткамі і асобнымі марэннымі ўзгоркамі Лучоская нізіна. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага (на поўнач), сожскага, дняпроўскага, зрэдку бярэзінскага зледзяненняў.
У раёне разведана 11,5 млн т геалагічных запасаў торфу, што адпавядае 2,2 млн т паліва ў нафтавым эквіваленце. Абшырныя лясныя рэсурсы: больш за 35 тыс. га (29 % плошчы раёна).
Сярэдняя тэмпература студзеня −8º, ліпеня +17,8 °C. За год выпадае 618 мм ападкаў.
Па тэрыторыі Дубровенскага раёна цячэ рака Дняпро. На тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў — Заходняй Дзвіной і Дняпром. Іншыя рэкі: Расасенка, Вярхіта.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва ў 1971 складала 32,1 тыс. Насельніцтва ў 2006 — 19,7 тыс. чал., гарадскога — 8,9 тыс. чал., сельскага — 10,8 тыс. чал. Тэндэнцыя — скарачэнне колькасці насельніцтва (каля 1 % у год). Каэфіцыент дэпапуляцыі (суадносіны памерлых да народжаных) у 2005 склаў 2,6 і перавысіў максімальна дапушчальнае крытычнае значэнне, прынятае ў свеце за 1.
Высокая забяспечанасць людзьмі працаздольнага ўзросту — 60 %, узроставая структура насельніцтва — аптымальная, эканамічна эфектыўная. Высокі ўзровень беспрацоўя — 2,1 %, асабліва сярод жанчын.
Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]
Буйнейшыя прадпрыемствы:
- Дубровенскі льнозавод, ААТ
- Дубровенскі камбінат прамысловых тавараў, ААТ
- філіял Дубровенскі ААТ «Аршанскі малочны камбінат»
- філіял Дубровенскае ДРБУ № 108 КУП «Віцебскаблдарбуд»
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтадарога Брэст — Масква. Дуброўна аўтадарогамі звязана з Оршай, Горкамі, Асінторфам, пасёлкам Красным (РФ). Праз тэрыторыю раёна праходзяць нафтаправод «Дружба» і газаправод «Ямал — Еўропа».
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Міжнародны фестываль песні і музыкі Падняпроўя «Дняпроўскія галасы ў Дуброўна».
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
Прыродная расліннасць належыць да Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі і Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, знаходзіцца 19 % тэрыторыі раёна[5].
Найбольшы лясны масіў — Шчэрбінская лясная дача. Значныя масівы — Асінторфскі, Кіраёўскі гай, Беражаны, Лугаўцы, Валькаўшчына. Склад лясоў хваёвыя складаюць 51,8 %, яловыя — 14,7 %, дубовыя — 0,4 %, ясянёвыя — 0,5 %, кляновыя — 0,1 %, бярозавыя — 15,9 %, асінавыя — 6,9 %, шэраальховыя — 5,5 %, чорнаальховыя — 4,3 %. 72 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні[5].
У Дубровенскім раёне налічваецца 31 балота, якія належаць да Аршанска-Мсціслаўскага тарфянога раёна. Агульная плошча балот складае каля 8 тыс. га, з іх 5,4 тыс. га — вярховыя, 2,5 тыс. га — нізінныя, 87 га — пераходныя. Найбольшыя балотныя масівы: Асінаўскае, Шчэрбінскі Мох[5].
На тэрыторыі раёна ўзяты пад ахову наступныя жывёлы, птушкі, рыбы, расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[5]:
- птушкі: вялікі бугай, шэры журавель, звычайны зімародак, касматаногі сыч, салаўіны цвыркун;
- млекакормячыя: буры мядзведзь, барсук;
- паўзуны: мядзянка;
- рыбы: рыбец, вусач;
- расліны: хвошч вялікі, баранец звычайны, чарнакорань голы, сон лугавы, асака карэнішчавая, асака павіслая, марошка прысадзістая, павіліца трохкветкавая, чына горная;
- грыбы: смярдзюх звычайны.
Заказнікі[правіць | правіць зыходнік]
У Дубровенскім раёне размешчаны 4 заказнікі раённага значэння і 4 помнікі прыроды мясцовага значэння.
Помнікі прыроды мясцовага значэння:
- біялагічны заказнік мясцовага значэння «Азёры»;
- гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Асінторфскі»;
- гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Жукоўскае»;
- гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Пунішча».
Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У 2017/2018 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі навучаецца і выхоўваецца 1547 навучэнцаў і 491 дашкольнік. У сістэме адукацыі раёна працуе 387 педагагічных работнікаў.
Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Дубровенская раённая цэнтральная бальніца».
Старшыні Дубровенскага райвыканкама[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- І. А. Авекаў (1919—1943), лётчык, Герой Савецкага Саюза
- М. А. Апіёк (1935, в. Макараўка), беларускі мастак
- В. І. Гапееў (нар. 1951), беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат
- Уладзімір Аляксандравіч Гераіменка, беларускі філосаф
- Сяргей Канстанцінавіч Заранка, жывапісец-партрэтыст
- І. Д. Кандрацьеў (1917, вёска Гарошкава — 1955), Герой Савецкага Саюза
- Ф. К. Каўроў (1912, вёска Пасуддзева — 1937), Герой Савецкага Саюза
- Уладзімір Фёдаравіч Ладысеў, беларускі гісторык
- Сяргей Іванавіч Назараў, беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі
- Ефрасіння Яфрэмаўна Маршалава, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
- Сяргей Ракіта, сапр.: Законнікаў (1909, в. Ліцвінава — 1942) — беларускі паэт, ахвяра ГУЛАГу
- Кацярына Захараўна Рубіцель, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ http://dubrovno.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom-vlast-ru/
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 Раслінны і жывёльны свет(недаступная спасылка)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дубровенскі раён // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны Рэспубліка Беларусь : энцыклапедычны даведнік / склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 131—132.
- Дубровенский район // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 3. — С. 458—459.
- Дубровенский район // Республика Беларусь. Витебская область / Управление идеологической работой Витебского областного исполнительного комитета; [редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. — Витебск, 2005. — С. 166—169.
- Памяць: Дубровенскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: у 2 кн. / рэдкал.: А. Гаўруцікаў і інш.; мастак Э. Жакевіч. — Мн., 1996—1997.