Дубровіца
| Горад | |||||
| Дубровіца | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Дубровиця | |||||
| Касцёл Св. Яна Хрысціцеля, Н. Орда | |||||
|
|||||
| 51°34′33″ пн. ш. 26°33′34″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Ровенская | ||||
| Раён | Дубровіцкі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1005 | ||||
| Плошча | 58,7 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 158 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 9343 чалавекі (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3658 | ||||
| Паштовы індэкс | 34100—34108 | ||||
| КААТУУ | 5621810100 | ||||
| dubrmrada.rv.ua | |||||
Дубровіца[1] або Дубровыця[2] (укр.: Дубровиця), таксама сустракаецца Дубравіца[3] — горад ва Украіне на рацэ Гарыні. Адміністрацыйны цэнтр Дубровыцкага раёна Ровенскай вобласці. Насельніцтва 9300 чал. (2024). Размешчаны за 126 км на поўнач ад Роўна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).
Дубровіца — колішняя сталіца княства і графства на гістарычнай Піншчыне (частка Берасцейшчыны), на захадзе Палесся.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Тапонім Дубровіца, напэўна, паходзіць ад дубровы (дубовага гаю)[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню згадана ўскосна ў 2-й палове XII ст. як сталіца ўдзельнага Дубровіцкага княства. Згадка як горада Тураўскага княства пад 1005 годам -- фальсіфікат XVI ст.
У 1340-я гады Дубровіца ў складзе Вялікага Княства Літоўскага[1]. З XV ст. ва ўладанні адной з галін князёў Гальшанскіх, якія ад княства звалася Гальшанскімі-Дубровіцкімі. У XVI ст. у Троцкім ваяводстве, збудаваны касцёл. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства[5], у гэты час стала сталіцай графства.
У 1571 годзе Дубровіцу як пасаг атрымаў князь Андрэй Курбскі[1]. У 1695 годзе Ян Дольскі фундаваў у Дубровіцы калегіум піяраў. З XVIII ст. ва ўладанні Плятэраў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1795 годзе з усёй воласцю (колішнім графствам) пераведзена ў склад Валынскай губерні. Па задушэнні паўстання 1830-1831 гадоў, у 1831 годзе расійскія ўлады скасавалі калегіум піяраў.
У 1918—1919 годзе ў Дубровіцы адбылося зладжанае эсэрамі і бальшавікамі Палескае паўстанне, у выніку разрабаваны палац графаў Плятэраў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З 1939 года Дубровіца ў склад УССР, з 1940 года цэнтр раёна. У 2-ю сусветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 10 студзеня 1944 года горад пад нямецкай акупацыяй.
30 ліпеня 1997 года гарадскі савет зацвердзіў сучасныя герб і сцяг Дубровіцы.
- Места на старых здымках
-
Вуліца і касцёл
-
Касцёл
-
Касцёл, інтэр'ер
-
Касцёл, інтэр'ер
-
Царква
-
Вуліца
-
Сядзіба Плятэраў
-
Сядзіба
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1860 — 3743 чал., з іх 1709 хрысціян і 2034 іўдзеяў[5]
- XX стагоддзе: 1990 — 10,7 тыс. чал.[6]
- XXI стагоддзе: 2001 — 9644 чал.; 1 студзеня 2011 — 9430 чал.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, завод перапрацоўкі ільна.
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1695—1701)
- Сядзіба Плятэраў (XVIII ст.)
- Царква Раства Багародзіцы (1862)

Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікола Аляксеевец (нар. 1941) — украінскі гісторык і педагог
- Анастасія Заслаўская-Гальшанская (?—1561) — рэлігійная і культурная дзеячка часоў Вялікага Княства Літоўскага
- Мікола Ляховіч (нар. 1976 — украінскі грамадскі дзеяч, палітычны вязень
- Фёдар Пірышка (1898—1991) — беларускі партыйны дзеяч, мемуарыст
- Жорж Шарпак (нар. 1924) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1992)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Беларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя і гісторычныя тэрыторыі і граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк, 1953.
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 112.
- ↑ а б Dąbrowica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 931
- ↑ Дубровица // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грынявецкі В. Дубровіца // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 607. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Dąbrowica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 931.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дубровіца- Неафіцыйны сайт горада Архівавана 23 лістапада 2012.

