Гэта шматгадоваятравяністая расліна, з моцным стрыжневым коранем, пакрытым бурымі рэшткамі прылісткаў. Сцёблы дугападобна прыўзнятыя, 10-30см даўжынёй, пакрытыя гэтак жа, як хвосцікі і кветаножкі, белым або сівым лямцам з прымешкай рэдкіх простых валасінак. Прыкаранёвыя і ніжнія сцябловыя лісткі доўгачарашковыя, складаюцца з 6-7 лісточкаў, сярэднія і верхнія з 3-5 лісточкаў. Лісточкі зваротнаяйкападобныя, з вузкаклінападобным аснаваннем, на верхавіне з 2-5 зубцамі з кожнага боку ліста, зверху голыя або з досыць доўгімі рэдкімі валасінкамі, зялёныя, бліскучыя, знізу— белалямцавыя, серабрыстыя. Кветкі з прыемным пахам, трохі даўкаватыя на смак, 1,5—2см у папярочніку, жоўтыя, на тонкіх кветаножках. Плады— тонкапарэпаныя, дробныя яйкападобныя сямянкі. Цвіце ў чэрвені— верасні.