Шматгадовыя, зрэдку двухгадовыя і аднагадовыятравяністыя расліны, паўкусты і паўкусцікі[2]. Сцёблы прамыя, прыўзнятыя або сцелюцца і ўкараняюцца ў вузлах. Лісце чаргаванае, пальчата-складанае або перыста-складанае. Кветкі жоўтага або пурпуровага колеру, з 5 пялёсткамі, адзіночныя ці ў шчыткападобна-мяцёльчатых суквеццях. Плод — сухі шматарэшак.
Расліны роду распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар’і. Растуць у сухіх сонечных месцах, у лясах, на балотах, асушаных тарфяніках, па берагах рэк, каля жылля, як пустазелле.