Дубінкі (Мінскі раён)
Вёска
Дубінкі
| ||||||||||||||||||||||
Дубі́нкі[2] (трансліт.: Dubinki, руск.: Дубинки) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1858 годзе вёска ў складзе маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў, у Мінскім павеце Мінскай губерні.

Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе былі кузня, кравецкай майстэрня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1858 год — 45 жыхароў мужчынскага полу
- 1897 год — 20 двароў, 129 жыхароў
- 1908 год — 23 двары, 272 жыхары[3]
- 1917 год — 30 двароў, 181 жыхар, усе беларусы[4]
- 1926 год — 34 двары, 173 жыхары
- 1941 год — 39 двароў, 148 жыхароў
- 1999 год — 59 жыхароў
- 2009 год — 40 жыхароў
- 2019 год — 40 жыхароў[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/minskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924.
- ↑ Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 8 кастрычніка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дубінкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 386. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дубінкі (Мінскі раён)