Дубіскі дагавор
| Дубіскі дагавор | |
|---|---|
| Тып дагавора | палітычнае пагадненне |
| Дата падпісання | 31 кастрычніка 1382 |
| Месца падпісання | востраў ракі Дубісы |
| Увайшоў у сілу | ніколі |
| Бакі |
|
Дубі́скі дагавор — пагадненне, афармленае трыма прававымі актамі, сфармуляванымі 31 кастрычніка 1382 года вялікім князем літоўскім Ягайлам, яго братам Скіргайлам і вялікім маршалам Тэўтонскага Ордэна Конрадам фон Валенродам. У ходзе грамадзянскай вайны ў ВКЛ у 1381—1384 гадоў Ордэн дапамагаў Ягайлу і Скіргайлу супраць іх дзядзькі Кейстута і яго сына Вітаўта. Каб замацаваць абяцанні, дадзеныя Ягайлам падчас вайны, Ордэн арганізаваў перамовы па заключэнні пагаднення[1]. Дакументы падпісаны пасля шасцідзённых перамоў на востраве ракі Дубісы[2]. Дагавор не быў ратыфікаваны і не набыў моцы. Вайна працягнулася года 1383 года.
Умовы
[правіць | правіць зыходнік]- У першым акце Ягайла абяцаў ахрысціцца і перавесці Вялікае Княства Літоўскае ў хрысціянства цягам чатырох гадоў[3].
- Паводле другога акту Жамойцкая зямля, якая аддзяляла Тэўтонскі ордэн у Прусіі ад яго адгалінавання ў Лівоніі, перадавалася крыжакам да ракі Дубісы[3]. Цягам 100-гадовай крыжацкай вайны ўпершыню ВКЛ адмаўлялася ад Жамойці[4].
- Паводле трэцяга акту фарміраваўся чатырохгадовы ваенны саюз — абодва бакі абяцалі дапамагаць адзін другому супраць агульных ворагаў. Ягайла таксама пагадзіўся не пачынаць вайну без дазволу Ордэна[2]. Такія ўмовы абмяжоўвалі суверэнітэт Ягайлы. Некаторыя гісторыкі выказваліся, што пагадненне ўсталёўвала васальныя адносіны[1].
Усе тры акты (захаваліся арыгіналы толькі двух, трэці вядомы толькі з перапісанага рукапісу 1410 года[1]) былі падпісаны ўсімі сынамі Альгерда і Ульяны (Ягайлам, Скіргайлам, Карыбутам, Кірыгайлам, Вігунтам і Свідрыгайлам), і Ганулам[2], віленскім купцом, які ў чэрвені 1382 года адчыніў гарадскую браму, даючы магчымасць Ягайле звергнуць Кейстута. Ульяна падпісала толькі той акт, паводле якога Жамойць адыходзіла Ордэну[1]. Літоўскія гісторыкі Данілевічус і Ёнінас паставілі аўтэнтычнасць гэтага акту пад сумнеў, разглядаючы яго як падробку 1410-х гадоў, але іх меркаванні шырока не падтрыманы[1].
Спробы ратыфікацыі і наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Кейстут памёр у Крэўскай замку 15 жніўня 1382 года. Вітаўту некалькімі месяцамі здолеў уцячы ў Ордэн, дзе прасіў дапамогі[5]. Гэта дало дадатковую перавагу крыжакам, якія настойвалі на ратыфікацыі пагаднення. Пяць разоў вялікі магістр прапаноўваў дату, але Ягайла няўхільна адмаўляўся[6]. Заключная сустрэча была прызначана на 19 ліпеня 1383 на тым самым востраве, дзе праводзілася першая сустрэча. Ягайла прыбыў як было дамоўлена, але крыжацкая дэлегацыя на чале з вялікім магістрам Конрадам Зёльнерам фон Ротэнштайнам затрымалася каля Хрыстмемеля ў некалькіх мілях ад месца сустрэчы з прычыны мелкаводдзя Нёмана[6][7]. Пакрыўджаны Ягайла не збіраўся сыходзіць з месца, каб сустрэць вялікага магістра. Дэлегацыі раз'ехаліся.
Тэўтонскія рыцары абвясцілі вайну 30 ліпеня[2]. Яны ахрысцілі Вітаўта і падтрымалі яго барацьбу супраць Ягайлы за вяртанне сваёй вотчыны. Урэшце, улетку 1384 года Вітаўт і Ягайла замірыліся: Вітаўт вярнуў сабе бацькоўскія землі (акрамя Трокаў), а Ягайла ў 1386 годзе быў каранаваны як кароль Польшчы. Да канца невядома, чаму дыпламатычныя перамовы паміж Ягайлам і крыжакамі праваліліся. Некаторыя сцвярджаюць, што Ягайла ўжо ведаў пра магчымасць шлюбу з польскай каралевай Ядвігай і ўзыходу на польскі сталец[1]. Іншыя сцвярджаюць, што Юліяна, маці Ягайлы, адмовілася хрысціцца ў каталіцтва з-за свайго праваслаўнага веравызнання[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Ivinskis, Zenonas (1933—1944). «Dubysos sutartys». in Vaclovas Biržiška. Lietuviškoji enciklopedija. 7. Kaunas: Spaudos Fondas. pp. 94-96. LCC 37032253 (літ.)
- ↑ а б в г д Ivinskis, Zenonas (1978). Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija. pp. 276—277. LCC 79346776 (літ.)
- ↑ а б Kiaupa, Zigmantas; Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius (2000) [1995]. The History of Lithuania Before 1795 (English ed.). Vilnius: Lithuanian Institute of History. pp. 127 ISBN 9986-810-13-2. (англ.)
- ↑ Jonas Zinkus, et al., ed (1985—1988). «Dubysos sutartys». Tarybų Lietuvos enciklopedija. I. Vilnius, Lithuania: Vyriausioji enciklopedijų redakcija. pp. 463. LCC 86232954
- ↑ Kiaupa, Zigmantas; Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius (2000) [1995]. The History of Lithuania Before 1795 (English ed.). Vilnius: Lithuanian Institute of History. pp. 125—126. ISBN 9986-810-13-2. (англ.)
- ↑ а б Ivinskis, Zenonas (1988) [1930]. «Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m.». in Paulius Šležas. Vytautas Didysis. Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija. pp. 20-22. OCLC 25726071 (літ.)
- ↑ Urban, William (2006). Samogitian Crusade. Chicago: Lithuanian Research and Studies Center. pp. 174. ISBN 0-929700-56-2. «Праз два месяцы, калі вялікі магістр адплыў па Нёману, ён узяў з сабой біскупаў Эрмланда і Памезаніі, мерачыся ахрысціць Ягайлу. Мелкаводдзе вымусіла яго прыпыніць свае караблі ля Хрыстмемеля, дзе іх сустрэў Скіргайла і патлумачыў, што Ягайла чакаў іх за пятнаццаць міляў ад мяжы.» (англ.)