Дуб Тамэ-Лаўры
Выгляд
| Славутасць | |
| Дуб Тамэ-Лаўры | |
|---|---|
| | |
| 57°55′02″ пн. ш. 26°34′36″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Дата заснавання | 1326 |
Дуб Тамэ-Лаўры (эст.: Tamme-Lauri tamm) — найбуйнейшы дуб, які расце на тэрыторыі Эстоніі. Дуб расце на зямлі аднайменнага хутара, у воласці Урвастэ павета Вырумаа.
Вышыня дрэва ад паверхні зямлі — 17 метраў, а абхап ствала — 8 метрам. Узрост — каля 7 стагоддзяў. Згодна з праведзенымі даследаваннямі, было высветлена, што дрэва пачало расці ў 1326 годзе.
Дуб Тамэ-Лаўры быў намаляваны на адваротным баку 10-кронавай купюры.
Дрэва было ўзята пад ахову як прыродаахоўны аб’ект рэспублікі 30 чэрвеня 1939 года.
