Перайсці да зместу

Дуб чырвоны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дуб чырвоны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Quercus rubra L., 1753

Сінонімы
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19408
NCBI  3512
EOL  1151317
GRIN  t:30744
IPNI  296701-1
TPL  kew-174902

Дуб чырвоны (Quercus rubra) — лістападнае дрэва сямейства букавых.

Дрэва вышынёй да 25-30 м з густой шарападобнай кронай і тонкай шэрай карой. Парасткі чорна-бурыя. Лісце буйное, шчыльнае, даўжынёй да 20 см, з клінападобнай асновай, з 2-4 парамі вузкіх лопасцей, зверху бліскучае, знізу з тонкім рыжаватым апушэннем, летам цёмна-зялёнае, увосень яркіх таноў. Песцікавыя кветкі і плады сядзяць паасобку або па два.

У Паўночнай Амерыцы ўтварае дубовыя лясы. Інтрадукаваны і ўводзіўся ў лясныя культуры на Беларусі. Лепш развіваецца на свежых супесках і суглінках. Зімаўстойлівы, а таксама ўстойлівы да шкоднікаў і хвароб.