Перайсці да зместу

Дуга (вупраж)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дуга
Дуга

Дуга́ — састаўная частка хамутова-аглабельнай вупражы.

Вылучаюць выязныя і звычайныя дугі. Выязныя больш масіўныя, высокія, з крутым выгінам, у версе дугі замацоўвалася металічнае кольца. Канцы іх звычайна фарбавалі ў светлы колер, сярэдзіну — у чорны, карычневы, зялёны або размалёўвалі рознымі ўзорамі. Выязная дуга выконвала важную ролю ў традыцыйнай абраднасці (вяселлі, кірмашовых святах, гасцінах і інш.). У час святочных цырымоній пад ёй чаплялі бомы, упрыгожвалі стужкамі і кветкамі.

Вытворчасць дуг часам вылучалася ў самастойны промысел. Папярэдне распаранае дрэва (ракіта, вяз, дуб, ясень, вішня, чаромха) гнулі на гбале, ці бабе. Вытворчасць дуг захавалася да нашага часу.