Перайсці да зместу

Дугласія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дугласія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pseudotsuga Carr.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183418
NCBI  3356
EOL  34208
IPNI  30005513-2

Дугла́сія[1], ілжэтсу́га, псеўдатсуга (Pseudotsuga) — род вечназялёных хвойных дрэў і кустоў сямейства хваёвых.

Буйныя вечназялёныя аднадомныя дрэвы вышынёй да 90 (100) м. Ствол прамы, таўшчынёй да 4,4 м. Кара буравата-шэрая. Каранёвая сістэма стрыжнёвая. Крона шырокаканічная або пірамідальная. Парасткі падоўжаныя. Лісце (ігліца) да 40 мм даўжынёй, чаргаванае, простае, суцэльнае, на верхавінцы часам выемчатае, суцэльнакраёвае, пляскатае, лінейнае, на кароткіх чаранках.

Мужчынскія шышкі дробныя, даўжынёй да 20 мм, шарападобныя, бурыя або жаўтаватыя. Спелыя жаночыя шышкі даўжынёй да 17 см, даўгавата-яйцападобныя, паніклыя, спярша зеленаватыя або чырванаватыя, пры выспяванні бурыя, спеюць восенню ў год апылення. Пры выспяванні ападаюць цалкам. Покрыўныя лускавінкі трохлопасцевыя, добра прыкметныя, перавышаюць па даўжыні насенныя лускавінкі. Насенне з адным буйным крылом.

Налічвае 4–6 паліморфных відаў, распаўсюджаных пераважна ва ўмераных і субтрапічных рэгіёнах на захадзе Паўночнай Амерыкі і Усходняй Азіі. Шырока культывуюцца ў розных рэгіёнах зямнога шара. На Беларусі інтрадукавана дугласія Мензіса (Pseudotsuga menziesii) і яе разнавіднасць дугласія шызая[2]. Уведзена ў лясныя культуры, вырошчваецца таксама як дэкаратыўнае дрэва.

Святлалюбная, зімаўстойлівая, даволі патрабавальная да ўрадлівасці і вільготнасці глебы, досыць устойлівая да гарадскіх умоў, хвароб і грыбных захворванняў, хуткарослая, добра пераносіць стрыжку, размнажаецца пераважна насеннем. Працягласць жыцця да 800 (1300) гадоў.

Паводле базы даных The Plant List (на ліпень 2016) род уключае 4 віда[3]:

Pseudotsuga menziesii var. glauca (Beissn.) Franco (1950) — Дугласія шызая
Pseudotsuga sinensis var. brevifolia (W.C.Cheng & L.K.Fu) Farjon & Silba (1990)
Pseudotsuga sinensis var. gaussenii (Flous) Silba (1990)

Драўніна трывалая, прымяняецца ў будаўніцтве, для атрымання цэлюлозы, вырабу мэблі і розных прадметаў быту. Выкарыстоўваецца для здабычы смалы і эфірных алеяў. Каштоўная дэкаратыўная расліна. Ілжэтсуга Мензіса шырока выкарыстоўваецца ў лесаразвядзенні.

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. База Растения Беларуси
  3. Pseudotsuga (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (15 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2017. Праверана 27 ліпеня 2016.
  4. Pseudotsuga japonica: інфармацыя на сайце Чырвонай кнігі МСАП (англ.)
  5. Pseudotsuga macrocarpa: інфармацыя на сайце Чырвонай кнігі МСАП (англ.)
  6. Pseudotsuga menziesii: інфармацыя на сайце Чырвонай кнігі МСАП (англ.)
  7. Дугласова пихта (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  8. Pseudotsuga sinensis: інфармацыя на сайце Чырвонай кнігі МСАП (англ.)