Дугі-Отак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дугі-Отак[1] (харв.: Dugi Otok) — востраў у Харватыі, у цэнтральнай частцы Далмацыі. Плошча вострава — 114,44 км², даўжыня — 45 км, шырыня каля 5 км. Даўжыня берагавой лініі — 170,7 км. Самы высокі пункт — гара Вела Варта (337 м).

Дугі-Отак — самы вялікі і найбольш аддалены ад берага востраў цэнтральнай Далмацыі. Ляжыць насупраць Задара, аддзелены ад мацерыковага ўзбярэжжа астравамі Углян і Пашман. Востраў выцягнуты вузкай паласой з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, як і большасць астравоў цэнтральнай Далмацыі. Форма дала яму імя — па-харвацку «дугі отак» азначае «доўгі востраў».

Насельніцтва — 1772 чалавекі (2001), якія пражываюць у 12 прыбярэжных пасёлках. Самы вялікі з іх — Велі Рат.

Зноскі

  1. карта Харватыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).