Дуднік балотны
Дуднік балотны | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Ду́днік балотны (Angelica palustris), або Матачнік балотны[3] (Ostericum palustre)[4] — від раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Азіі.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Двухгадовая травяністая расліна 50—80 см вышынёй. Сцябло полае, вуглавата-бароздавае. Сцябловае лісце ў ліку 2—4, буйное, шырока трохкутнае; пласцінкі іх каленчата выгнутыя ўніз, двойчы-тройчы пёрыстарассечаныя, з яйкападобнымі, буйна пілаватымі долямі; верхняе лісце з пашыранымі похвамі, адхіленымі ад сцябла. Парасонікі 5—7 см у дыяметры, з 8—30 прамянямі. Плады авальна-даўгаватыя, 4—5 мм даўжынёй[4].
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Азіі (Алтай, Сібір, Казахстан)[5][6][7].
Ва Украіне расце на балотах, у поймавых лясах — на Палессі, у лесастэпе, звычайны; у стэпе, радзей (па Северскім Данцы і Дняпры з прытокамі)[4].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 236. (руск.) (укр.)
- ↑ bgbm.org. (англ.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org. (англ.)
- ↑ npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пашына Г. В., Сімановіч Л. Г. Дуднік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 264.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Маточник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)