Ду́днік лясны, заячы кроп, ствольнік[1] (Angelica sylvestris) — від кветкавых раслін з роду Дуднік (Angelica) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Тыпавы від роду.
Двухгадовая[1]травяністая расліна вышынёй да 2 м. Сцябло тоўстае, прамастойнае, полае ўнутры, галінастае ў верхняй частцы. Лісце двойчы і тройчы перыстарассечанае. Ніжняе лісце з мехападобнай похвай, на чаранках. Кветкі белавата-ружовага колеру, у парасонавых суквеццях. Плод — віслаплоднік.
Лекавая і меданосная расліна. Выкарыстоўваецца ў ежу ў якасці прыправы.
Зноскі
↑ абЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
↑Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
Пашына Г. В., Сімановіч Л. Г. Дуднік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 264.