Дуды (Іўеўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Дуды
Касьцёл Марыі.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
109 чалавек (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Аўтамабільны код
4
Дуды на карце Беларусі ±
Дуды (Іўеўскі раён) (Беларусь)
Дуды (Іўеўскі раён)
Дуды (Іўеўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Дуды (Іўеўскі раён)

Ду́ды[1] (трансліт.: Dudy, руск.: Дуды) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Дуды згадваюцца ў XVI ст. як сяло, цэнтр староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Рэзідэнцыя старосты знаходзілася ў в. Лугамавічы. У 1608 у Дудах існаваў касцёл, адрамантаваны на сродкі ўладальнікаў мясціны Хадкевічаў.

У 1653 Дудскае староства трымаў Т. Дэнгаф. 3 1665 мясцовасць перайшла да Яна Казіміра Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, пазней — да яго сына Самуэля Міхала. Станам на 1690 у сяле было 14 дымоў.

3 1709 Дуды знаходзіліся ва ўладанні М. Валовіча, маршалка вялікага, потым Замойскіх, Пацаў, з 1725 Буйніцкіх, пазней Гераніма і Варвары Зяньковічаў. У 1772 у Дудах збудавалі новы драўляны касцёл. У 1789 паселішча атрымала статус мястэчка.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дуды апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1803 мястэчка перайшло ў валоданне Коршакаў.

У 1861 Дуды часткова належалі да маёнтку Лугамавічы Корвін-Мілеўскіх, часткова — да дзяржаўнага скарбу і налічвалі 30 рэвізскіх душ. Станам на 1866 у мястэчку было 12 двароў. У 1885 тут працавалі багадзельня, кузня, 2 карчмы, таржок. Паводле перапісу (1897) у Дудах было 39 двароў. У гэты ж час адбыўся пажар, які ўшчэнт знішчыў паселішча.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дуды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Іўеўскай гміне Валожынскага (з 1926 Лідскага) павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут быў 41 двор.

У 1939 Дуды ўвайшлі ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 у Старчаняцкім сельсавеце Іўеўскага раёна. На 1999 у вёсцы было 46 двароў.

Да 2017 года вёска ўваходзіла ў склад Морынскага сельсавета[2]. Насельніцтва 109 чал. (1999).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245 (руск.) .
  3. Dudy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 208.
  4. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / рэд. Крэнь І.П. — Мн: БЕЛТА, 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]