Дулебы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дуле́бы — раннеславянскае племя, найбольшае сярод продкаў сучасных чэхаў. Жылі на Дунаі, на тэрыторыі Аварскага каганату, з якімі варагавалі і якіх называлі "обры" (назва патрапіла ў "Аповесць мінулых часоў" як кніжная веда адукаваных манахаў па гісторыі падунайскіх славянскіх плямёнаў)[1].

У тапаніміі[правіць | правіць зыходнік]

З дулебамі часам звязваюць некалькі назваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі (паміж Бялынічамі і Клічавам) — тапонімы Дулеба (цяпер Дулебы) і Дулебна (цяпер Дулебня), гідронім Дулебка (назва ракі), таксама назва Дулебскае балота, усе яны знаходзяцца побач адзін аднаго. З гэтых назваў першапачатковая — рачная назва. Яна балцкага паходжання, звязаная з літоўскімі назвамі Dulbis (назва возера і яру), Dulbė (назва сажалкі і поля), з латышскімі назвамі Dulbju acs (назва балота), Dulbi (назва вёскі). Гэтыя назвы адносяцца да мясцінаў, якія выгнутыя (“выдзеўбаныя”), і звязаныя з літоўскім dulbti "дзяўбсці"[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. А.С. Кибинь. Дулебы и обры (авары) Повести временных лет // Петербургский исторический журнал. № 3 (15). 2017. С. 152
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 95.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • [Ерм1990] Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн.: Маст. літ., 1990. ISBN 5-340-00614-X.