Думузі (бог)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Думузі
Françoise Foliot - époux.jpg
Інана і Думузі. Рэпліка 1969 г. шумерскай выявы 2 тысячагоддзя да н.э.
Бог урадлівасці
Міфалогія Шумера-акадская
Пол мужчынскі пол
Бацька Энкі
Маці Сіртур
Браты і сёстры Гештынана
Жонка Інана
Дзеці магчыма Шара
У іншых культурах Тамуз
Commons-logo.svg Думузі на Вікісховішчы

Думузі (шум. 𒌉𒍣𒉺𒇻, літаральна «бездакорны малады»), таксама вядомы як Тамуз (іўр.: תַּמּוּז) — міфічны валадар старажытнага шумерскага горада Бад-тыбіра, бог урадлівасці і змены пор году на старажытным Блізкім Усходзе.

Шумерская міфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Шумеры лічылі Думузі аднім з валадароў горада Бад-тыбіра, які кіраваў да сусветнага патопа, таму мяркуецца, што яго культ першасна нарадзіўся на поўдні Месапатаміі і меў глыбокія старажытныя карані. У пісьмовых крыніцах ён прасочваецца з сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э. Думузі — герой некалькіх эпічных паданняў. У першым, прысвечаным шлюбу Інаны, ён выступае ў якасці пастуха, які разам з земляробам Энкімду, заляцаецца перад маладой багіняй. Інане болей падабаецца земляроб, але Думузі з дапамогай яе брата Уту ўпэўнівае дзяўчыну выбраць яго. У канцы падання Думузі і Энкімду прыміраюцца і абменьваюцца падарункамі.

У эпічным цыкле пра сашэсце Інаны ў замагільны свет Думузі называецца ўжо яе мужам, а яе думкі прасякнуты эратычнымі ўспамінамі пра яго. Пасля вяртання Інаны на зямлю, за ёю прыходзяць замагільныя дэманы галу. Яны гатовы схапіць не Інану, а каго-небудзь наўзамен. Інана супраць таго, каб галу забралі яе блізкіх спадарожнікаў, якія сумавалі падчас яе часовай смерці. Аднак яна пагаджаецца, калі дэманы знаходзяць Думузі, што адпачывае пад дрэвам. Яны хапаюць яго і зацягваюць у замагілле. Сіртур і Гештынана, маці і сястра Думузі, а потым і сама Інана сумуюць без яго. Муха паказвае багіне месца пахавання яе мужа. Яна забірае яго, а ў замагіллі застаецца Гештынана. Тым не меней, палову года з восені Думузі вымушаны праводзіць у замагільным свеце, а потым зноў мяняцца з Гештынанай.

У многіх шумерскіх гарадах штогадовае вяртанне Думузі адзначалася асобным веснавым святам, шэсцямі, рытуальным сукупленнем валадароў са жрыцамі Інаны.

Пасляшумерскія традыцыі[правіць | правіць зыходнік]

У 2 тысячагоддзі да н. э. культ Думузі распаўсюдзіўся ў Вавілоніі і Асірыі, але яго характар змяніўся з пастырскага на земляробчы. Падобна на тое, што ў Асірыі ён разглядаўся як моц зерня, а яго смерць — як памол збожжа новага ўраджаю. У VII ст. да н. э. свята ў гонар Думузі арганізоўвалася ў чэрвеніліпені. Пры гэтым рытуальнае цела маладога бога клалі на пастамент і машчылі сумяссю раслінных рэчываў і мёду.

У вавілонскім календары меўся асобны месяц тамуз. Ён пачынаўся адразу пасля летняга сонцастаяння. Другі дзень месяца адзначаўся аплакваннем Думузі, а пасля шаснаццатага дня на працягу 3 дзён праводзіліся пахавальныя шэсці. Месяц з назвай тамуз захаваўся ў яўрэйскім і арабскім календарах.

Культ Думузі—Тамуза быў вядомы і сярод іншых народаў Блізкага Усходу. Так, у старазапаветнай кнізе прарока Езекііля ўзгадваюцца жанчыны, якія «плачуць па Тамузе» каля Іерусалімскага Храма. Згодна арабскаму пісьменніку Ібн-аль-Надзіму (X ст.), у яго час рытуальнае аплакванне Тамуза існавала ў Сірыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]