Дунайкоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дунайкоўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Быхаўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дунаёк
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
10 студзеня 1969
Дата скасавання 11 красавіка 1960,
19 жніўня 2011
Насельніцтва (2009) 732
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Дунайко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Дунаёк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дунайкоўскі (Дунайскі) сельсавет у складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вязьма. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Дунаёк[1]. 30 мая 1958 года ў склад сельсавета з Верхнятошчыцкага сельсавета перададзена вёска Дзедава[2]. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ямніцкага сельсавета[3].

10 студзеня 1969 года Дунайкоўскі сельсавет утвораны зноў. У 1986 годзе ў склад сельсавета з Верхнятошчыцкага сельсавета перададзены вёскі Дзедава і Хамічы[4]. 19 жніўня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ямніцкага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 732 чалавекі[6], з іх 98,2 % — беларусы, 1,6 % — рускія[7].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Барсукі, Вязьма, Гамарня, Дзедава, Дунаёк, Праточнае, Тартак, Уюн, Хамічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка і 23 красавіка 1986 г. // Збор законаў Беларускай СРР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 15 (1857).
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 19 августа 2011 г. № 10-16 Об изменении административно-территориального устройства Быховского района Могилевской области Архівавана 25 сакавіка 2020.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]