Дуньхуанскія рукапісы

Дуньхуанскія рукапісы — збор важных рэлігійных і свецкіх дакументаў (каля 20 000 аб’ектаў), выяўленых у пячорах Магаа ў Дуньхуане (Кітай) на пачатку XX стагоддзя. Як відаць, дакументы змясцілі сюды ў XI стагоддзі, калі манускрыпты сталі выцясняцца з ужывання друкаванымі кнігамі. Рукапісы напісаны ў V — пачатку XI стагоддзяў і ўключаюць працы на розныя тэмы, ад гісторыі і матэматыкі да народных песень і танцаў. Хоць большасць рэлігійных дакументаў складаюць тэксты пра будызм, у зборы прысутнічаюць дакументы пра даасізм, нестарыянства і нават іўдаізм. Яны напісаны, галоўным чынам, на кітайскай і тыбецкай мовах, але прысутнічаюць рукапісы на палі, сагдыйскай і раней невядомых мовах, такіх як хатанасакская.

Рукапісы выявіў даоскі манах Ван Юаньлу . Пазней ён прадаў іх заходнім даследчыкам, у прыватнасці, Аўрэлю Стэйну і Полю Пеліа , у тым ліку найстаражытнейшую ў свеце друкаваную кнігу «Алмазная сутра» (каля 868 года). Некаторыя з дакументаў таксама набылі рускія і японскія даследчыкі. Аднак шмат якія рукапісы, галоўным чынам дзякуючы высілкам Ло Чжэньюя, захаваліся ў Кітаі. Тыя дакументы, якія набылі заходнія даследчыкі, цяпер захоўваюцца ў шматлікіх установах па ўсім свеце, такіх як Нацыянальная бібліятэка Кітая, Брытанская бібліятэка і Нацыянальная бібліятэка Францыі. Усе дакументы ў рамках Міжнароднага дуньхуанскага праекта былі аблічбаваны і цяпер знаходзяцца ў бясплатным доступе ў Інтэрнэце.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле моў
[правіць | правіць зыходнік]- Класічная і гутарковая (байхуа) кітайская
- Іўрыт
- Хатанасакская
- Тыбецкая
- Архона-енісейская
- Палі
- Санскрыт
- Сагдыйская
- Тангуцкая (Тангуцкае пісьмо)
- Тахарскія
Паводле жанраў
[правіць | правіць зыходнік]
- Рэлігійныя рукапісы
- Будысцкія і тыбецкія
- Даоскія, у тым ліку «Ху-хуа цзін» (руск.: Лаа-цзы прасвятляе варвараў) і каментары «Xiang’er» Школы нябесных настаўнікаў да «Даа дэ цзін»
- Іўдзейскія пакутныя малітвы Selihah
- Нестарыянскія, у тым ліку «Канон аб асновах першапачатковага» і «Гімн Святой Троіцы» на кітайскай мове.
- Маніхейскія
- Рукапісы па філасофіі, у прыватнасці па канфуцыянству, у тым ліку старажытныя выданні зборніка афарызмаў у каментарах Хуан Кана (Huang Kan, 皇侃) і Шу цзін
- Літаратура
- Папулярныя апавяданні па будыйскіх матывах, вядомыя як bian wen (變文)
- Народныя песні
- Класічная кітайская паэзія
- Гісторыя, афіцыйная і мясцовая
- Геаграфія, у тым ліку Wang wu tianzhu guo chuan
- Медыцына
- Астраномія, у тым ліку Дуньхуанская карта зорнага неба
- Матэматыка
- Варожбы, у тым ліку «Кніга варожб»
- Слоўнікі, у тым ліку фрагменты Qieyun
- Ноты
- Натацыя танцаў
- Розныя дакументы, такія як кантракты, бухгалтарскія кнігі, пазыковыя распіскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Cathy CANTWELL & Robert MAYER. Early Tibetan Documents on Phur pa from Dunhuang.
- «The Sweet Sage and The Four Yogas: A Lost Mahāyoga Treatise from Dunhuang.» Sam van Schaik, The British Library. JIATS, no. 4 (December 2008), THL #T5564, 67 pp. © 2008 by Sam van Schaik, IATS, and THL
- Multilingualism in Tun-huang
- Міжнародны дуньхуанскі праект Архівавана 20 ліпеня 2011.