Дупель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дупель
Gallinago media.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gallinago media (Latham, 1787)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   176704
NCBI   114734
EOL   1049586

Дупель, дубальт (Gallinago media або Capella media) — птушка атрада сеўцападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела каля 24 см, размах крылаў 43-50 см, маса 130—230 г. Апярэнне стракатае, рыжавата-бурае. Падобны на бакаса, але на баках грудзей і брушка папярочныя стракаціны, больш кароткая дзюба (да 7,4 см). У палёце зверху бачныя белыя крайнiя рулявыя пёры. Узлятае моўчкi, ляцiць прама. Пад час такавання на зямлi самец клацае дзюбай, клякоча, мурлыкае i выдае гук «бi-бi-бi».

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Скандынавія і паўночны ўсход Еўропы і паўночны захад Азіі, на ўсход пранікае ад р. Енісей.асяляе заліўныя лугі (звычайна паблізу рэк) з групамі кустоў, тарфянікі, забалочаныя тэрыторыі, жыве ў тайзе і тундры (звычайна з бярозамі). У Скандынавіі пашыраны вышэй за 1000 м над у.м.

У Беларусі звычайны пералётны від. Трымаецца на ўскраінах балот, пад восень трапляецца на сырых лугах каля рэк, на выганах. Прылятае ў красавіку. Маладняк з канца чэрвеня. Адлятае у канцы жніўняверасні. Корміцца глебавымі беспазванковымі. Увосень вельмі тлусты.

Зімуе ў Паўднёва-Заходняй і Паўднёвай Афрыцы.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца глебавымі беспазваночнымі, насякомымі і іх лічынкамі, карэньчыкамі балотных раслін.

Самцы такуюць вялікімі групамі ўначы. Гнёзды на купінах. Часцей за ўсё добра схаванае сярод расліннасці. Высцілка даволі скупая з сухіх, укладзеных кругам траў і моху.

Яйка

Нясе звычайна 4 яйцы (вельмі рэдка 3 або 5). Яйкі авальныя да грушападобных, ад шараватых да палева-жоўтых, часам аліўкавыя або зеленаватыя; плямкі даволі вялікія: глыбокія – светла-шэрыя (галоўным чынам на шырокiм канцы), паверхневыя – карычневыя або карычнева-вішнёвыя. Птушаняты вывадкавыя.

Паляванне[правіць | правіць зыходнік]

Аб'ект палявання. Від уключаны ў Чырвонаю кнігу Рэспублікі Беларусь.

Прыгатаванне падобнае да бакаса, слонкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 


  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
  • Белы А. Дупель // Праект «Наша ежа»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]