Дурнічнік
Выгляд
Дурнічнік | |||||||||||||||||||
![]() Дурнічнік звычайны. Агульны від расліны. | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Xanthium L., 1753 | |||||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||||
|
Дурнічнік[1][2] (Xanthium) — род аднагадовых травяністых раслін сямейства астравыя (Asteraceae).
Лацінскае родавая назва паходзіць ад грэч. xanthos — жоўты, з-за выкарыстання ў якасці фарбавальніка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Радзімай расліны з’яўляецца Цэнтральная і Паўночная Амерыка. Занесена ў Еўропу, Малую і Усходнюю Азію.
![]() | ||||||||||
Xanthium spinosum.
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926 |
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Род Дурнічнік уваходзіць сямейства Астравыя (Asteraceae) парадку Астракветныя (Asterales).
яшчэ 12 сямействаў (па Сістэме APG II) | ||||||||||||
ад 3 да 25 відаў | ||||||||||||
парадак Астракветныя | род Дурнічнік | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Астравыя | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ ад 900 да 1000 родаў | |||||||||||
Віды
[правіць | правіць зыходнік]У род Дурнічнік уключае ад 3 до 25 відаў[3].
Некаторыя з іх:
- Xanthium albinum (Widd.) Scholz & Sukopp
- Xanthium catharticum Kunth
- Xanthium natalense Widder
- Xanthium sibiricum Patrin
- Xanthium spinosum L. — Дурнічнік калючы, ці Дурнічнік ігольчаты, ці Чортаў бур’ян
- Xanthium strumarium L. — Дурнічнік звычайны, ці Дурнічнік лекавы, ці Дурнічнік валлякападобны
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце і карані даюць жоўтую фарбу, якую ужываюць для афарбоўкі тканін.
Насенне дурнічніка звычайнага змяшчае да 40 % алею, прыдатнага для вырабу пакосты. Меданосныя і лекавыя расліны.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Дурнічнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.263
- ↑ Паводле сайта The Plant List
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ляховіч І. М. Дурнічнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 236—237.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дурнишник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Xanthium // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Xanthium (англ.) // The Plant List