Дурні́чнік звычайны, дурнічнік лекавы[1], дурнічнік валлякападобны[1] (Xanthium strumarium) — від кветкавых раслін роду Дурнічнік(Xanthium) сямейства Астравыя(Asteraceae)
Аднагадоваятравяністая, шаравата-зялёная расліна вышынёй 30—120[1] см. Сцябло прамастойнае, бураватае, шурпата-валасістае. Лісце чаргаванае, простае, 3—5-лопасцевае, з няроўнымі зубцамі, на чаранках. Кветкі зеленаватыя, у амаль шарападобных кошыках, сабраных у коласападобныясуквецці ў пазухах лісця. Плод — сямянка (па дзве ў суплоддзі з шыпамі).
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцях Азіі, у Індыі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Венесуэле. Натуралізавалася ў шэрагу іншых рэгіёнаў. Цяплолюбівая, засухаўстойлівая расліна. Расце па берагах вадаёмаў, на вільготнай пясчанай глебе, каля жылля і дарог, на засмечаных месцах, як пустазелле на пасевах бавоўніку і іншых культур.
Цвіце ў чэрвені—верасні. Размнажаецца насеннем. Плады распаўсюджваюцца, замацаваўшыся шыпамі на поўсці жывёл.
Лекавая расліна. Мае антысептычныя, фунгіцыдныя, процізапаленчыя, абязбольваючыя, патагонныя, жарапаніжаючыя ўласцівасці[1]. У лісці вялікая колькасць ёду. У насенні да 40 % тлустага алею[1].
Зноскі
12345Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—522 с.— 10 000 экз.
Ляховіч І. М. Дурнічнік//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—522 с.— 10 000 экз. — С. 236—237.