Духаўшчынскае ўзвышша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Духаўшчынскае ўзвышша, ўзвышша ў Еўрапейскай частцы Расіі ў Смаленскай вобласці. Паўночна-заходняя частка Смаленскага ўзвышша. Тэрытарыяльна размешчаная ў асноўным у Духаўшчынскім раёне Смаленскай вобласці. Найвышэйшая кропка: 288 метраў над узроўнем мора ў паўночна-заходняй частцы, на паўднёвы ўсход паніжаецца. Складзеная даламітамі і вапнякамі дэвону і карбону. Значную тоўшчу ўтварае дняпроўская марэна, якая выходзіць месцамі на паверхню. Рэльеф: палогахвалістыя, месцамі плоскія марэнныя раўніны. Па заходнім схіле назіраецца ўзнёслы ўзгорыста-градавы рэльеф — Бельска-Духаўшчынскія грады. Узвышша ўтварае водападзел басейнаў рэк Заходняй Дзвіны і Дняпра. На ўзвышшы бярэ пачатак рака Хмосць.