Духless (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Духless, фільм)
«Духless»M:
Постар фільма
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар Фёдар Ляс
Кампазітар
Кінакампанія Кинослово
Art Pictures Studio
Universal Pictures
Працягласць 105 хвіл.
Бюджэт 2 800 000 дол.
Зборы 14 600 000 дол.
Краіна
Мова руская
Год 2011[1]
у пракаце — кастрычнік 2012
Папярэдні фільм
Наступны фільм «Духless 2»
IMDb ID 1826660
Афіцыйны сайт

«Духless» — псіхалагічная драма Рамана Прыгунова па рамане Сяргея Мінаева «Духless. Аповесць пра несапраўднага чалавека».

Спачатку планавалася, што фільм выйдзе ўвосень 2011 года, але прэм'ера адбылася 21 чэрвеня 2012 года на 34-м Маскоўскім міжнародным кінафестывалі, дзе «Духless» быў выбраны ў якасці фільма адкрыцця[2]. На расійскія экраны карціна выйшла 4 кастрычніка 2012 года[3]. 5 сакавіка 2015 года выйшаў працяг фільма «Духless 2», у напісанні сцэнарыя якога браў удзел Сяргей Мінаеў[4].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны герой фільма — 29-гадовы топ-менеджар буйнога міжнароднага банка па імі Макс (Даніла Казлоўскі). Ён валодае ўласнай дарагой машынай, пентхаусам і актыўна ўдзельнічае ў розных вечарынках. Сваё жыццё Максім марнуе на зараблянне грошай, а грошы — на атрыбуты гламурнага жыцця. Але неўзабаве ён задумваецца пра тое, што адбываецца. У карціне гаворыцца пра пераацэньванне сябе і жыцця вакол, пра пераадоленне ўнутранага крызісу[5][6].

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

Паводле слоў стваральнікаў: «Перад пачаткам здымак усім было відавочна: адгадаем з акцёрам — атрымаецца фільм, прамахнёмся — выратаваць гісторыю будзе немагчыма»[7].

Пасля кастынгу і відэапроб на галоўную ролю быў зацверджаны Даніла Казлоўскі. Пазней Казлоўскі так выказаўся наконт праробленай працы: «У кнігі, па якой мы рабілі фільм, быў падзагаловак „аповесць пра несапраўднага чалавека“. Я разумею, што меў на ўвазе аўтар, але я хацеў зрабіць Макса чалавекам сапраўдным. Я не маю на ўвазе — „прыклад для ўсіх“ ці „ўзор для пераймання“. „Сапраўдным“ — значыць, жывым»[8].

На ролю Юлі, члена акцыянісцкай групы «Свабодныя радыкалы» і каханай галоўнага героя, была запрошана актрыса тэатра Пятра Фаменкі Марыя Андрэева.

Міхаіл Яфрэмаў сыграў роля Кандратава — боса галоўнага героя.

Акцёры і ролі[правіць | правіць зыходнік]

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Як і кніга, фільм быў прыняты неадназначна.

Паводле меркавання рэцэнзента «Известий» Ларысы Юсіпавай, «фільм Прыгунова <…> мае да кіно роўна столькі ж дачынення, колькі бэстсэлер Сяргея Мінаева — да літаратуры»[9].

Паводле меркавання рэцэнзента «Афішы», фільм зняты з «безадмоўным кліпмейкерскім аўтаматызмам» і з'яўляецца «энцыклапедыяй штампаў, банальнасцей, агульных месцаў, якімі прынята апісваць жыццё забяспечаных гараджан 2000-х». У рэцэнзіі таксама адзначана, што фільм азначае сабой першае з'яўленне сучаснага пратэстнага руху ў расійскім гульнявым кіно: «Кажуць, аднак, што лінію з групай пратэстных актывістаў занесла ў фільм, так бы мовіць, свежым ветрам перамен — па ходзе справы групоўка ператвараецца з ячэйкі руху PETA у падабенства арт-групы «Вайна», а пад канец наогул будуе барыкады ў Сталешнікавым, але нягледзячы на ўсе ваганні і нявызначанасці, гэта дакладна першае з'яўленне ўмоўных „людзей з Балотнай“ у гульнявым кіно»[10].

Марына Латышава, рэцэнзент «РБК daily», адзначыла добра рэалізаваны тэхнічны бок (мантаж і аператарскую працу), а галоўным недахопам назвала адсутнасць персанажа за якім цікава назіраць. Таму, па яе словах, фільм выглядае як падробка[11]. Аляксей Крыжэўскі, рэцэнзент «Газета.Ru» у цэлым выказаў падобнае меркаванне і паказаў на нейкае ідэйнае падабенства з фільмам Філіпа Янкоўскага «У руху»[12].

Аляксандр Кандукоў у рэцэнзіі для «Rolling Stone Russia», як і іншыя рэцэнзенты, сярод недахопаў адзначыў фальш і лішак гламуру і назваў «Духless» фільмам «пераважна для офісных дзяўчын»[13].

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 5 намінацый на прэмію «Залаты арол»:
    • лепшы фільм
    • лепшая рэжысёрская праца (Раман Прыгуноў)
    • лепшая мужчынская роля (Даніла Казлоўскі) — перамога
    • лепшая аператарская праца (Фёдар Ляс)
    • лепшы мантаж (Мікалай Булыгін)

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]