Людміла Уладзіміраўна Дучыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дучыц, Л. У.)
Людміла Уладзіміраўна Дучыц
Дата нараджэння 12 снежня 1950(1950-12-12) (73 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці археолаг, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1982)
Альма-матар

Людміла Уладзіміраўна Дучыц (12 снежня 1950, Мінск) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1975 годзе БДУ. У 1974—2006 гадах у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе этнічную гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру насельніцтва зямель Полацкага княства, зараджэнне беларускага этнасу, старажытны касцюм, сакральныя язычніцкія і язычніцка-хрысціянскія аб’екты, пытанні этнапсіхалогіі. Праводзіла археалагічныя раскопкі на гарадзішчах Маскавічы і Рацюнкі на Браслаўшчыне, гідраархеалагічныя даследаванні ў Падзвінні, раскапала больш за 300 курганоў на поўначы Беларусі.

Аўтар манаграфій «Браслаўскае Паазер’е ў ІХ-ХІУ стст.» (1991), «Касцюм жыхароў Беларусі X—XIII стст.: паводле археалагічных звестак» (3-е выд., 2005), адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 4, 2001).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сакральная геаграфія Беларусі. Мінск, 2011 (разам і І. Клімковіч).
  • Сакральныя ўзгоркі Беларусі / [ В. Ф. Вінакураў і інш. ; навуковы рэдактар С. П. Віцязь] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. — Мінск : Беларуская навука, 2021. — 267, [1] с. : каляр. іл., табл., карты ; 25 см. — Бібліяграфія ў канцы раздзелаў. — Геаграфічны паказальнік: с. 259―266. — 300 экз. — ISBN 978-985-08-2791-3 (у пераплёце)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]