Перайсці да зместу

Душан Гвоздзіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Душан Гвоздзіч
серб. кір.: Dušan Gvozdić
Мянушка ドゥレさん[1]
Нарадзіўся 8 сакавіка 1978(1978-03-08)[2] (48 гадоў)
Грамадзянства

Душан Гвоздзіч (нар. 8 сакавіка 1978, г. Вршац, Сербія) — сербскі баскетбольны трэнер.

З 2008-га года на працягу чатырох гадоў працаваў асістэнтам трэнера ў сербскай мужчынскай нацыянальнай камандзе, прывёўшы яе да сярэбранага медаля на Чэмпіянаце Еўропы ў 2009 годзе ў Польшчы. Таксама за яго плячыма золата на Сусветнай Універсіядзе ў 2009 годзе ў Бялградзе, перамога ў Адрыятычнай Лізе (NLB Liga ABA) у сезоне 2004—2005 гадоў, і ў гэтым жа часе ўдзел у паўфінале Кубка УЛЕБ[3].

За час сваёй прафесійнай кар’еры Душан Гвоздзіч працаваў з наступнымі клубамі і нацыянальнымі камандамі: БК Hemofarm (Сербія), БК Lietuvos Rytas (Літва), БК Bosna (Боснія і Герцагавіна), БК Mega Ishrana (Сербія), БК Універсітэт-Югра (Расія); БК Львоўская палітэхніка-Галічына (Украіна), старэйшая нацыянальная зборная Босніі і Герцагавіны, сэрбская ўніверсітэцкая нацыянальная зборная, старэйшая нацыянальная зборная Сербіі[4].

У 2014 годзе быў трэнерам беларускай нацыянальнай каманды.

Зноскі

  1. https://www.sunrockers.jp/news/detail/id=19006
  2. 1 2 Dusan Gvozdic // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
  3. Душан Гвоздзіч узначаліў зборную Беларусі ў баскетболе
  4. Душан Гвоздзіч узначаліў зборную Беларусі па баскетболе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2021. Праверана 24 кастрычніка 2021.