Душан Улахавіч
![]() | ||||
Агульная інфармацыя | ||||
Нарадзіўся |
28 студзеня 2000[1] (25 гадоў)
|
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 190 см | |||
Пазіцыя | нападаючы | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
![]() |
Ду́шан Ула́хавіч (сербск.: Dušan Vlahović / Душан Влаховић; нар. 28 студзеня 2000) — сербскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Сербіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ хлопцам Душан спрабаваў свае сілы ў клубах «Земун», ОФК, «Црвена Звезда»[3][4], але замацаваўся ў футбольнай акадэміі «Партызану», куды патрапіў улетку 2014 года[5]. У пачатку 2016 года Улахавіч далучыўся да першай каманды пад кіраўніцтвам трэнера Івана Томіча і атрымаў кашулю з нумар 9[6]. 21 лютага ён дэбютаваў у сербскай Суперлізе ў матчы супраць ОФК, стаўшы самым маладым дэбютантам у гісторыі клуба[7]. 2 красавіка Улахавіч забіў свой першы гол у кар’еры за «Партызану» ў матчы супраць «Радніка» (3:2) і стаў самым маладым галеадорам у гісторыі клуба[8]. 20 красавіка ён таксама забіў гол у паўфінальным матчы Кубка Сербіі супраць «Спартака», а клуб выгуляў суперніка з лікам 3:0. Такія выступы прыцягнулі ўвагу шэрагу еўрапейскіх клубаў. У выніку, улетку 2017 года ігрок склаў пяцігадовы кантракт з клубам «Фіярэнціна», які аднак пачаў дзейнічаць толькі з пачатку 2018 года, калі гульцу споўнілася 18 гадоў. У новым клубе серб зрэдку з'яўляўся ў складзе першай дружыны, абараняючы колеры моладзевай дружыны клуба.
Сапраўдным прарывам стаў сезон 2020—2021 гадоў, калі ігрок часцяком стаў прыцягвацца да асноўнага складу новым галоўным трэнерам Чэзарэ Прандэлі[9][10]. 22 снежня 2020 года ігрок дапамог клуба здабыць сэнсацыйную перамогу ў Турыне над «Ювентусам» з лікам 3:0[11]. 13 сакавіка 2021 года Улахавіч упершыню адзначыўся хет-трыкам у пераможным матчц супраць «Беневента» 1:4. Сезон скончыўся для іграка з 21 голам на рахунку, у выніку чаго быў абраны найлепшым маладым іграком Серыі А[12]. Наступным сезонам футбаліст так жа спраўна здабыў галы, чым у выніку вымагаў дагавор з «Ювентусам», да складу якога перайшоў 28 студзеня 2022 года. Паводле дагаворы сума трансферу склала 70 млн еўра з дадатковымі 10 млн еўра. Ён дэбютаваў за «Ювентус» у пачатковым складзе 6 лютага і забіў гол у пераможным матчы супраць «Вероны» (2:0)[13]. 22 лютага Улахавіч упершыню з'явіўся ў матчы Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць іспанскага «Вільярэалу» (1:1). Прыкметна, што футбаліст пацэліў мяч у браму ўжо праз 33 секунды па старце, стаўшы самым хутка забіўным дэбютантам і другім самым маладым дэбютантам клуба, які адзначаўся ў матчах Лігі чэмпіёнаў[14].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Улахавіч дэбютаваў у складзе зборнай Сербіі 11 кастрычніка 2020 года ў матчы Лігі нацый 2020—2021 гадоў супраць зборнай Венгрыі[15]. Свой першым гол ігрок здабыў 18 лістапада ў хатнім пераможным матчы супраць зборнай Расіі з лікам 5:0 у сустрэчы Лігі нацый.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Партызан»:
- Чэмпіён Сербіі: 2017
- Уладальнік Кубка Сербіі: 2016, 2017
«Ювентус»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2024
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dusan Vlahovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
- ↑ «OFK Beograd i Dinamo u finalu Turnira prijateljstva». Mozzart Sport.
- ↑ «Партизанов бисер Влаховић: Тата је одлучио да одиграм једну утакмицу за Звезду». Sportski žurnal.
- ↑ «Upoznajte novog Ibrahimovića: Dušan Vlahović — Partizanova haubica iz Zemuna!». Mozzart Sport.
- ↑ «Nova „devetka“ Partizana — najmlađa do sada!». Mondo.
- ↑ «Vlahović za istoriju». Mozzart Sport.
- ↑ «Dečak je postao muškarac!». Mozzart Sport.
- ↑ «Fiorentina, Prandelli: „Vlahovic crescerà ancora. Bene Castrovilli-Eysseric“». Corriere dello Sport.
- ↑ «Prandelli, Vlahovic? Pochi hanno bruciato le tappe così — Calcio». Agenzia ANSA.
- ↑ «Che fine hanno fatto i giocatori della Fiorentina che batterono la Juve nel 2008». Sky Sport.
- ↑ «MVP Stagione 2020/2021: Dusan Vlahovic miglior under 23». Lega Serie A.
- ↑ «Juve-Verona 2-0: Vlahovic e Zakaria show, Allegri sorride». TuttoSport.
- ↑ «Vlahovic nella storia della Juve: gol e record all’esordio in Champions!». TuttoSport.
- ↑ «Serbia v Hungary game report». ESPN.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)