Перайсці да зместу

Душкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Душкава, Мінская вобласць)
Вёска
Душкава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 40 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Паштовыя індэксы
222365
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220857061
Душкава (Беларусь)
Душкава
Душкава
Душкава (Мінская вобласць)
Душкава
Душкава
Душкава (Валожынскі раён)
Душкава
Душкава

Ду́шкава[1] (трансліт.: Duškava, руск.: Душково) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 48 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, 41 км ад Мінска. Транспартныя сувязі па шашы Ракаў—Волма, якая праходзіць праз вёску.

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на ўсходзе цячэ рака Выганічанка (левы прыток Іслачы) і мяжуе з лесам[2]. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова пераважна драўляная. Вытворчы сектар — на паўночна-захоодняй ускраіне.

Вядома ў ВКЛ з 18 ст. У 1749 г. вёска, б двароў, 13 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць І.Тушынскага.

З 1793 г. ў Расійскай імперыі. У 1800 г. згадваецца драўляны гаспадарскі дом, карчма, млын, вёска ў Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць лоўчага К. Рыльскага. Затым ёй валодаў К. Мараўскі. Ён быў швагерам К. Радзівіла, прывёз у Душкава радзівілаўскія калекцыі і архівы, якія потым разышліся па ўсяму свету. Музей, які стварыў К. Мараўскі, быў адным з лепшых у Беларусі. У 1858 г. 76 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць памешчыка А. Рэмпеля. У 1891 г. заснаваны бровар, на якім у 1914 г. працавалі 5 рабочых і быў усталяваны паравы рухавік. Паводле перапісу 1897 г. 48 двароў, 295 жыхароў і побач маёнтак Э. Булгака, 85 жыхароў, вінакурня, вадзяны млын, карчма (1 двор, 4 жыхары), у Ракаўскай воласці Мінскага павета. У 1909 г. 53 двары, 480 жыхароў, у маёнтку 66 жыхароў.

З 1921 г. пад уладай Польшчы, вёска (57 двароў, 348 жыхароў) і фальварак (4 двары, 82 жыхары).

З ліст. 1939 г. ў БССР. З 12.10.1940 г. ў Выганічанскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 4 вяскоўцы. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. У 1944 г. арганізаваны калгас імя Чырвонай Арміі, які абслугоўвала Залеская МТС. З 16 ліпеня 1954 года ў Ракаўскім сельсавеце. У 1959 г. 321 жыхар, у двары 167 жыхароў. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. З 1963 года землі ў складзе саўгаса «Праца» (цэнтр — в. Выганічы). Размяшчаліся ферма буйной рагатай жывёлы, клуб, бібліятэка з фондам 7,5 тыс. кніг, магазін.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічае магазін (2009).

  • 1800 год — 96 жыхароў, 19 двароў.
  • 1999 год — 150 жыхароў, 88 двароў.
  • 2008 год — 89 жыхароў, 55 гаспадарак.
  • 2019 год — 40 чал.
Дом эканома

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сядзібны дом, свіран.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Ліст карты N-35-79. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)