Душэты
| Населены пункт | |||
| Душэты | |||
|---|---|---|---|
| груз. დუშეთი | |||
|
|||
| 42°05′05″ пн. ш. 44°41′45″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна | |||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Вышыня цэнтра | 900 м | ||
| Часавы пояс | UTC+04:00 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Афіцыйная мова | грузінская мова | ||
| dusheti.gov.ge | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Душэ́ты[2] (груз. დუშეთი) — горад у Грузіі, у рэгіёне Мцхета-Мтыянеты. Адміністрацыйны цэнтр Душэцкага муніцыпалітэта. Статус горада афіцыйна абвешчаны ў 1801 годзе. Насельніцтва 6167 чал. (2014 гг.).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны ў Душэцкай упадзіне ў перадгор’ях Вялікага Каўказа, на абодвух берагах горнай ракі Душэтысхеві, 900 м над узроўнем мора. Акрамя самога горада, Душэцкі муніцыпалітэт уключае некалькі вёсак гістарычнай акругі Пхові (Пшаві і Хеўсурэты). Душэты размешчаны за 33 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Мцхета (лінія Тбілісі—Хашуры) і за 7 км ад Ваенна-Грузінскай дарогі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Душэты ўпершыню згадваецца ў грузінскіх тэкстах у 1215 годзе. У XVII ст. тут была рэзідэнцыя горных валадароў — Арагвійскіх князёў, чыё непадпарадкаванне Грузінскай кароне выклікала неаднаразовыя ўварванні і спусташэнні горада царскімі войскамі. З прычыны ліквідацыі княства ў 1740-х гадах, Душэты перайшоў пад царскае кіраванне, аднак значна заняпаў. У 1756 годзе атрымаў статус феадальнага горада, а ў 1802 годзе, пасля расійскай анексіі стаў цэнтрам ізноў Душэцкага павета. Душэты і яго наваколлі сталі месцам беспарадкаў падчас рэвалюцыі 1905, сялянскага паўстання 1918 года і ўзброеных сутыкненняў Жнівеньскага паўстання 1924 года супраць савецкай улады. Пры савецкай уладзе горад быў цэнтрам харчовай і лёгкай прамысловасці, аднак пацярпеў ад эканамічнага заняпаду і адтоку насельніцтва ў пост-савецкі перыяд. Цяпер большасць людзей працуе ў сферы абслугоўвання (банкі, школы, СТА, крамы), а таксама ў натуральнай сельскай гаспадарцы.
Інфраструктура і славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе ёсць кансервавая і малочная фабрыкі, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, навучальныя ўстановы і культурныя ўстановы (тэатр, краязнаўчы музей, Душэцкая геафізічная абсерваторыя). У горадзе захавалася царква Св. Георгія (IX—X ст.), будынак служачых (XVII ст.), палац-крэпасць Чылашвілі (XVIII ст.). Вакол горада ёсць таксама некалькі гістарычных і рэкрэацыйных месцаў, як замак Анануры і возера Базалеты. У Душэты размешчана рэзідэнцыя Цылканскай і Душэцкай епархіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Васо Абашыдзэ, грузінскі акцёр
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://www.geostat.ge/en/modules/categories/41/population
- ↑ Напісанне Душэты паводле Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- ↑ а б в г д е ё ж з і http://pop-stat.mashke.org/georgia-cities.htm
- ↑ http://www.geostat.ge/index.php?action=page&p_id=2152&lang=geo
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Душэты- «Душэты»(недаступная спасылка) — ВСЭ
- Апісанне горада Душэты