Дуэйн Джонсан
Дуэйн Джонсан | |
---|---|
англ.: Dwayne Douglas Johnson | |
Дата нараджэння | 2 мая 1972[1][2][…] (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Rocky Johnson[d] |
Маці | Ata Johnson[d] |
Жонка | Dany Garcia[d] і Lauren Hashian[d] |
Дзеці | Simone Johnson[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | professional wrestler, кінаакцёр, кінапрадзюсар, выканаўчы прадзюсар, American football player, тэлеакцёр, акцёр агучвання, бізнесмен, Canadian football player, акцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0425005 |
facebook.com/DwayneJohns… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дуэйн Джо́нсан (англ.: Dwayne Johnson; нар. 2 мая 1972) — амерыканскі акцёр, прадзюсар, бізнесмен і былы рэслер вядомы пад мянушкай Скала (англ.: The Rock)[4]. Лічыцца адным з найвялікшых прафесійных дужаннікаў усіх часоў[5][6]. Гэтай працай ён займаўся восем гадоў, перш чым заняцца акцёрскай справай. Яго фільмы агулам назбіралі больш за 3,5 мільярдаў долараў у Паўночнай Амерыцы і больш за 10,5 мільярдаў долараў ва ўсім свеце[7], што робіць яго адным з самых прыбытковых і высокааплатных акцёраў у свеце[8]. У 2016 і 2019 гадах Джонсан быў названы часопісам Time адным з самых уплывовых людзей у свеце[9][10].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джонсан нарадзіўся ў Каліфорніі ў сям’і прафесійнага канадскага рэслера Рокі Джонсана, але гадаваўся ў Новай Зеландыі ў сям’і яго маці. Праз маці мае паходжанне самоа, а бацька мае афрыканскія і крыху ірландскія карані. У дзяцінстве захапляўся рэгбі[11], але потым вярнуўся ў ЗША, часта змяняючы месца жыхарства[12].
Джонсан гуляў у каледжны футбол у складзе Маямскага ўніверсітэта і нават здабываў з дружынай нацыянальны чэмпіянат у 1991 годзе. Ён імкнуўся да прафесійнае кар’еры ў амерыканскім футболе, але не быў задрафтаваны на драфце НФЛ 1995 года. Склаўшы ўгоду з «Калгары Стэмпэдэрс» з Канадскай футбольнай лігі, Джонсан быў выключаны з каманды ў першым жа сезоне[13]. Пасля няўдачы спартсмен скіраваў свой позірк на рэслінг, бо яго бацька і дзед з матчынай лініі былі прафесійнымі дужаннікамі. У выніку Джонсан склаў кантракт з Сусветнай федэрацыяй рэслінгу ў 1996 годзе. Набыў вядомасць дзякуючы распрацоўцы ўласнага персанажу харызматычнага рэслера-гаваруна ў перыяд здабыцця папулярнасці гэтай забавы ў канцы 1990-х і пачатку 2000-х гадоў[14]. Джонсан вырашыў сысці з рэслінгу ў 2004 годзе, але вяртаўся яшчэ пэўны час, але тэрмінова[15].
Першай галоўнай роляй Джонсана была роля галоўнага герою ў фільме пра чараўніцтва «Кароль скарпіёнаў» (2002), але першае сур’ёўнае з'яўленне на экранах адбылася за год да таго, калі акцёр узяў удзел у здымках фільма «Мумія вяртаецца». З тых часоў ён здымаўся ў камедыях «План гульні» (2007), «Зубная чараўніца» (2010) і «Цэнтральная разведка» (2016); прыгодніцкіх баевіках «Падарожжа 2: Таямнічы востраў» (2012), «Салдат Джо: Кідок кобры 2» (2013), «Геркулес» (2014) і «Хмарачос» (2018); навукова-фантастычных фільмах «Разлом Сан-Андрэас» (2015) і «Рэмпэйдж» (2018). З'яўленне персанажу Люк Гобс у яго выкананні ў серыі фільмаў «Фарсаж» пачынаючы з кінастужцы «Фарсаж 5: Рабаванні ў Рыа» (2011), дапамагла фільму стаць адной з самых прыбытковых кінафраншызаў свеце[16]. Джонсан таксама бярэ ўдзел у кінафраншызе «Джуманджы», выканаўшы ролі ў фільмах «Джуманджы: Покліч джунгляў» (2017) і «Джуманджы: Наступны ўзровень» (2019).
Джонсан займаецца таксама і прадусаваннем. У 2000 годзе пабачыла свет аўтабіяграфія акцёра «Скала гаворыць», якая стала сапраўдным бестселерам[17][18].
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Dwayne Johnson // GeneaStar
- ↑ http://espn.go.com/blog/playbook/trending/post/_/id/930/happy-birthday-dwayne-rock-johnson
- ↑ «Dwayne „The Rock“ Johnson». WWE.
- ↑ «The Greatest Professional Wrestlers of All Time». UGO.
- ↑ «The Top 100 Pro Wrestlers of All time Reviewed in Wrestling Perspective». Wrestling Perspective.
- ↑ «Dwayne Johnson Movie Box Office Results». Box Office Mojo.
- ↑ «The World’s Highest-Paid Actors 2016: The Rock Leads With Knockout $64.5 Million Year». Forbes.
- ↑ «The World’s 100 Most Influential People: Dwayne Johnson» Архівавана 17 сакавіка 2022.. Time.
- ↑ «Dwayne Johnson, Taylor Swift, Gayle King, more cover Time’s 100 most influential people issue». USA Today.
- ↑ «Dwayne 'The Rock' Johnson: Rugby’s the toughest sport I ever played». Stuff.
- ↑ «Actors — The Rock». Monsters & Critics.
- ↑ «20 Surprising Facts About Dwayne 'The Rock' Johnson». Hollywood.
- ↑ «Why WWE Doesn’t Care About Record-Low TV Ratings... Yet». Seeking Alpha.
- ↑ «The Rock has 'quietly retired' from wrestling in the WWE». AOL.
- ↑ «The 23 most successful movie franchises of all time». Business Insider.
- ↑ «Best Sellers Plus». The New York Times.
- ↑ «Bulletin with Newsweek». J. Haynes and J.F. Archibald.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дуэйн Джонсан на сайце «Internet Movie Database» (англ.)