Дуэт
Выгляд

Дуэ́т (італ.: duetto ад лац.: duo — два) — ансамбль з двух выканаўцаў.
Таксама дуэтам называецца вакальная п’еса для двух галасоў з інструментальным суправаджэннем; часта сустракаецца ў оперы, араторыі, кантаце; у аперэце — вядучы від вакальнага ансамбля; існуе і як самастойны жанр камернай вакальнай музыкі.
Дуэтам можа называцца інструментальная п’еса для двух выканаўцаў, а таксама для двух вядучых інструментальных галасоў з суправаджэннем; дуэтам часта называюць і п’есы для аднаго фартэпіяна ў чатыры рукі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дуэт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 270. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дуэт