Дыега Арманда Марадона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дыега Марадона
Maradona at 2012 GCC Champions League final.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дыега Арманда Марадона
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1960(1960-10-30)[1][2] (58 гадоў)
Грамадзянства Flag of Argentina.svg Аргенціна
Рост 167 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аргенціна Хімнасія і Эсгрыма
Пасада галоўны трэнер
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1968 — 1969 Аргенціна Эстрэлья Роха
1970 — 1976 Аргенціна Аргенцінас Хуніярс
Клубная кар’ера*
1976 — 1981 Аргенціна Аргенцінас Хуніярс 166 (116)
1981 — 1982 Аргенціна Бока Хуніярс 40 (28)
1982 — 1984 Іспанія Барселона 36 (22)
1984 — 1991 Італія Напалі 188 (81)
1992 — 1993 Іспанія Севілья 26 (5)
1993 — 1994 Аргенціна Ньюэлс Олд Бойз 5 (0)
1995 — 1997 Аргенціна Бока Хуніярс 30 (7)
Нацыянальная зборная**
1977 — 1979 Аргенціна Аргенціна (да 20) 24 (13)
1977 — 1994 Аргенціна Аргенціна 91 (34)
Трэнерская кар’ера
1994 Аргенціна Тэкстыль Мандыю
1995 Аргенціна Расінг Авельянеда
2008 — 2010 Аргенціна Аргенціна
2011 — 2012 Аб'яднаныя Арабскія Эміраты Аль-Васл
2017 — 2018 Аб'яднаныя Арабскія Эміраты Аль-Фуджайра
2018 — 2019 Мексіка Дарадас дэ Сіналоа
2019 — Аргенціна Хімнасія і Эсгрыма
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Мексіка 1986
Срэбра Італія 1990
Кубкі Амерыкі
Бронза Бразілія 1989

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Дыега Арманда Марадона (ісп.: Diego Armando Maradona; нар. 30 кастрычніка 1960, Ланус, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны. Прызнаны адным з найлепшых футбалістаў за ўсю гісторыю. У цяперашні час прыцуе галоўным трэнерам клуба «Хімнасія і Эсгрыма».

Выступаў за футбольныя клубы «Бока Хуніярс» (Аргенціна), «Барселона» (Іспанія), «Напалі» (Італія), «Севілья» (Іспанія).

На працягу доўгіх гадоў (з 1977 па 1994) ён быў лідарам нацыянальнай зборнай Аргенціны. У многім дзякуючы яго індывідуальнаму майстэрству аргенцінцы сталі чэмпіёнамі свету ў Мексіцы-1986, а ў 1990 годзе заваявалі серабро ЧС у Італіі. У складзе зборнай роднай краіны Марадона правёў 91 матч, забіўшы 34 мячы. Прафесійную кар’еру ён пачаў у 1976 годзе ў клубе «Аргенцінас Хуніёрс» з Буэнас-Айрэса, затым гуляў у «Бока Хуніёрс» (1981—1982), пасля чаго перабраўся ў Еўропу. У Старым Свеце Дыега ў складзе «Барселоны» стаў уладальнікам Суперкубка і Кубка Іспаніі, з «Напалі» двойчы выйграў чэмпіянат Італіі, нацыянальны Кубак і Суперкубак, а таксама стаў уладальнікам Кубка УЕФА. Пасля італьянскага этапу Марадона правёў адзін сезон у іспанскай «Севільі», а ў 1993 годзе завяршыў гульнявую кар’еру на радзіме ў «Бока Хуніёрс»[3].

У якасці трэнера Дыега Марадона працуе з 1994 года. Спачатку ён узначальваў аргенцінскія клубы «Тэкстыл Мандэю» і «Расінг», а з 2008 па 2010 быў настаўнікам нацыянальнай зборнай Аргенціны. На Чэмпіянаце свету 2010 года ў ПАР падапечныя Дыега Марадоны дайшлі да чвэрцьфіналу, у якім значна прайгралі камандзе Германіі (0:4). Завяршыўшы работу ў зборнай у хуткім часе пасля сусветнага першынства, Марадона доўгі час не трэніраваў, а ў 2011 годзе стаў настаўнікам клуба «Аль-Васл» з ААЭ. Прапрацаваўшы там крыху больш за год, Марадона пакінуў каманду і да мая 2017 года зноў не займаўся футбольнай дзейнасцю. Затым ён зноў прыехаў у ААЭ і стаў галоўным трэнерам клуба «Аль-Фуджайра», але зноў поспехаў не дабіўся і ў канцы красавіка 2018 года пакінуў сваю пасаду. За межамі футбольнага жыцця Дыега Марадона вядомы сваімі экстравагантнымі выказваннямі і ўчынкамі[4].

15 мая 2018 года Дыега Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», ён стаў старшынёй праўлення клуба. Кантракт падпісаны тэрмінам на тры гады[5]. Марадона мусіў пачаць выконваць свае абавязкі пасля заканчэння чэмпіянату свету ў Расіі[6]. 16 ліпеня 2018 года Дыега наведаў Брэст, дзе назіраў за матчам «Дынама» з салігорскім «Шахцёрам» (паражэнне 1:3), а на наступны дзень ад’ехаў у Аргенціну. У верасні 2018 года ўзначаліў клуб другога дывізіёна Мексікі «Дарадас»[7], застаўшыся «ганаровым прадстаўніком» беларускага клуба. У чэрвені 2019 года праз праблемы са здароўем пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Дарадас»[8].

У верасні 2019 года стаў галоўным трэнерам клуба «Хімнасія і Эсгрыма»[9].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Дыега Арманда Марадона

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыега Марадона // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск: БелЭн, 2000. С. 102
  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.