Дыегу Коста

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дыегу Коста
Diego Costa - 01.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дыегу да Сілва Коста
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1988(1988-10-07)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 188 см
Вага 81 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Атлетыка
Нумар 19
Маладзёжныя клубы
2004—2006 Сцяг Бразіліі Барселона Эспартыву
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Сцяг Партугаліі Брага 0 (0)
2006   Сцяг Партугаліі Пінафіел 13 (5)
2007—2009 Сцяг Іспаніі Атлетыка Мадрыд 0 (0)
2007   Сцяг Партугаліі Брага 7 (0)
2007—2008   Сцяг Іспаніі Сельта 30 (5)
2008—2009   Сцяг Іспаніі Альбасетэ 35 (9)
2009—2010 Сцяг Іспаніі Рэал Вальядалід 34 (8)
2010—2014 Сцяг Іспаніі Атлетыка Мадрыд 94 (43)
2012   Сцяг Іспаніі Рая Вальекана 16 (10)
2014—2017 Сцяг Англіі Чэлсі 89 (52)
2017— Сцяг Іспаніі Атлетыка Мадрыд
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Сцяг Бразіліі Бразілія 2 (0)
2014— Сцяг Іспаніі Іспанія 16 (6)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 верасня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 верасня 2017
Commons-logo.svg Дыегу Коста на Вікісховішчы

Дые́гу да Сі́лва Ко́ста[3] або Дыега Коста (парт.: Diego da Silva Costa; нар. 7 кастрычніка 1988, Лагарту, Бразілія) — бразільскі і іспанскі футбаліст, нападнік мадрыдскага «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Дыегу Коста пачынаў гуляць у футбол у штаце Сан-Паўлу. У лютым 2006 года падпісаў кантракт з партугальскім клубам «Брага», але выступаў толькі за рэзервовую каманду клуба. Улетку 2006 года на правах арэнды адправіўся ў клуб «Пінафіел».

У снежні 2006 года быў прададзены ў «Атлетыка» за 1,5 млн еўра, аднак неўзабаве быў арэндаваны «Брагай» да канца сезону. У тым сезоне Дыегу Коста забіў свой першы гол за «Брагу» ў браму італьянскай «Пармы» ў розыгрышы Кубка УЕФА. Наступныя два сезоны Коста правёў у арэндзе ў «Сельце» і «Альбасетэ». 8 ліпеня 2009 года Коста перайшоў у «Рэал Вальядалід» як частка здзелкі аб пераходзе Серхіа Асенха ў «Атлетыка». Аднак у наступным сезоне вярнуўся ў «Атлетыка», дзяуючы выдатным выступам за клуб.

У канцы ліпеня 2011 года на перадсезонным зборы «Атлетыка» Дыегу Коста атрымаў сур’ёзную траўму калена, з-за якой прапусціў палову сезону. У студзені нападнік на правах арэнды перайшоў у «Рая Вальекана», у складзе якога ў 16 матчах забіў 10 мячоў. Улетку 2012 года вярнуўся ў «Атлетыка». Улетку 2013 года англійскі «Ліверпул» намагаўся выкупіць іграка, але здзелка не адбылася, а ўжо на старце новага сезону 2012/13 пасля сыходу з клуба Радамеля Фалькаа Дыегу стаў сапраўдным лідарам клуба, стала забіваючы мячы за «матрацнікаў».

Калі Дыегу прайшоў медыцынскі агляд у чэрвені[4], «Чэлсі» 1 ліпеня 2014 года абвясціў пра дамоўленасць, якая была дасягнута з мадрыдскім «Атлетыка» на пераход Косты. Паводле дагавору «Чэлсі» выплаціў за іграка 32 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. 15 ліпеня лонданскі клуб афіцыйна пацвердзіў завяршэнне здзелкі. Дыегу Коста падпісаў кантракт на пяць гадоў, зарабляючы пры гэтам 150 тысяч фунтаў на тыдзень[6][7].

У складзе «Чэлсі» аддразу стаў адным з лідараў, у сезоне 2014/15 дапамог лонданскаму клубу стаць чэмпіёнам Англіі, забіўшы 20 галоў у чэмпіянаце. Пасля няўдалага для «Чэлсі» сезону 2015/16 здолеў паўтарыць поспех (чэмпіёнства і 20 галоў) у сезоне 2016/17. Аднак, падчас сезону 2016/17 нападнік увайшоў у канфлікт з галоўным трэнерам каманды Антоніа Контэ, і ў чэрвені 2017 года італьянскі спецыяліст паведаміў Косце, што не разлічвае на яго ў новым сезоне.

У верасні 2017 года было абвешчана аб вяртанні Косты ў «Атлетыка», аднак з-за забароны мадрыдскаму клубу на трансферы ён зможа выступаць за новую каманду толькі са студзеня 2018 года[8].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Дыегу Коста быў выкліканы ў зборную Бразіліі 4 сакавіка 2013 года для ўдзелу ў таварыскіх гульнях супраць зборных Італіі і Расіі. Дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў гульні супраць Італіі, якая скончылася з лікам 2:2.

Аднак у кастрычніку 2013 года Дыегу атрымаў выклік у зборную Іспаніі, паколькі валодае яшчэ і іспанскім грамадзянствам[9]. Коста зрабіў канчатковы выбар на карысць іспанскай каманды, зрабіўшы афіцыйны запыт у ФІФА на дазвол удзелу ў міжнародных матчых на баку зборнай Іспаніі. 5 сакавіка 2014 года Коста дэбютаваў у складзе зборнай Іспаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Італіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Атлетыка»:

«Чэлсі»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]