Дызайн-мысленне
Выгляд
Дызайн-мысленне (ад англ.: Design thinking) — працэс стварэння і ўдасканалення прадуктаў і сэрвісаў, што дапамагае забяспечыць іх прыдатнасць для карыстальнікаў. Адна з UX практык[1].
Складаецца з пяці асноўных этапаў[1]:
- Разуменне — назіранне і апытванне карыстальнікаў з мэтай высветліць іх асноўныя патрэбы.
- Вызначэнне — фармуляванне задачы на аснове патрэб карыстальнікаў.
- Стварэнне ідэй — прыдумванне магчымых спосабаў развязання задачы.
- Прататыпаванне — рэалізацыя ідэй і давядзенне іх прататыпаў да таго ўзроўню, з якім могуць узаемадзейнічаць карыстальнікі.
- Тэставанне — праверка прататыпаў карыстальнікамі і атрыманне зваротнай сувязі.
Працэс дызайн-мыслення паўтараецца цыклічна для паступовага паляпшэння прадукта на аснове зваротнай сувязі ад карыстальнікаў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в What is design thinking? (англ.). Microsoft Learn.