Памеры чарвей 5 — 15 мм у даўжыню і 1 — 2,5 мм у шырыню. Цела падоўжанае, пляскатае з ротавай і брушной прысоскамі. Гермафрадыты. У сярэдняй частцы цела 2 семяннікі, адна двухгалінастая матка. Спелыя яйцы цёмна-бурыя, авальныя, асіметрычныя[2].
Паразітуюць у жоўцевых пратоках і пузыры, пратоках падстраўнікавай залозы млекакормячых, птушак, паўзуноў, спарадычна ў чалавека (асноўныя гаспадары)[2]. Узбуджальнікі дыкрацэліёзу[2].