Дыметыламін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дыметыламі́н — другасны амін аліфатычнага раду, (CH3)2NH.

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Бясколерны газ з непрыемным пахам. Малекулярная маса 45,087 г/моль. Тэмпература плаўлення 92,2 °С. Тэмпература кіпення 6,9 °C. Шчыльнасць 654 кг/м³ пры тэмпературы 20 °C. Раствараецца ў вадзе і арганічных растваральніках. З кіслотамі ўтварае крышталічныя солі. Пры ахаладжэнні лёгка звадкоўваецца ў празрыстую вадкасць.

Дыметыламін таксічны. У чалавека выклікае раздражненне скуры, слізістых абалонак вачэй і верхніх дыхальных шляхоў, парушэнне функцый цэнтральнай нервовай сістэмы.

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

У прыродных умовах дыметыламін утвараецца ў працэсе гніення бялковых рэчываў. У прамысловасці атрымліваюць узаемадзеяннем метылавага спірту або дыметылавага эфіру з аміякам, а таксама з фармальдэгіду і хлорыстага амонію.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дыметыламін выкарыстоўваецца ў вытворчасці паскаральнікаў вулканізацыі, лекавых і мыйных сродкаў, гербіцыдаў, ракетнага паліва і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]