Дымніца лекавая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дымніца лекавая

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fumaria officinalis L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  565200
NCBI  200993
EOL  590512
GRIN  t:70905
IPNI  673050-1
TPL  kew-2815499

Дымніца лекавая[3][4][5][6], Заячча рута[7] (Fumária officinális) — кветкавая расліна; від роду Дымніца (Fumaria) сямейства Макавыя (Papaveraceae), часам вылучаюць у асобнае сямейства Дымніцавыя.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Аднагадовая, зрэдку двугадовая голая расліна вышынёй 20—30 см, пакрытая шаравата-зялёным васковым налётам. Сцябло ўзыходзячае або прамастойнае, разгалінаванае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, шызае, нібы дымчатае. Кветкі ружова-фіялетавыя, няправільнай формы, 7—9 мм даўжынёй. Квітнее з чэрвеня па кастрычнік. Плод — прыціснута-круглявы сухі арэшак зялёнага колеру.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана па ўсёй Еўропе, Міжземнаморскім узбярэжжы, на Каўказе і ва Усходняй Сібіры. На тэрыторыі Беларусі расце на абложных лугах, палях, гародах, часам як пустазельная расліна на пасевах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Дымніца лекавая у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. — Мн., 1998 — С. 283.
  5. Назва Дымніца лекавая згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  6. Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. — Мн.: Наука и техника, 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  7. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Дымянка лекарственная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)