Дынастыя Аюбідаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Султанат Аюбідаў пры Салах ад-Дзіне Юсуфе ў 1188 годзе.

Айюбі́ды (араб. الأيوبيون‎‎) — сярэднявечная мусульманская дынастыя блізкаўсходніх кіраўнікоў курдскага паходжання (1169—1525)[1][2][3]. Прадстаўнікі галоўнай лініі дынастыі Аюбідаў кіравалі Егіптам (11691252, з 1174 года з тытулам Султан), з'яўляючыся пры гэтым сюзерэнам для бакавых галін дынастыі, якія кіравалі ў розных рэгіёнах Блізкага Усходу (у Палесціне, Сірыі, Іраку, Аравіі, Малой Азіі).

Першапачаткова васалы дынастыі Зенгідаў у Халебе. Пасланыя ў 1169 годзе атабекам Нур ад-Дзінам Махмудам на дапамогу фацімідскаму халіфу для арганізацыі супраціўлення крыжакам, атрымалі ад яго пасаду вялікага везіра Егіпта. Пасля смерці ў 1171 годзе апошняга халіфа аль-Адзід лі-Дзіні-Лаха, ліквідавалі Фацімідскі халіфат, фармальна абвясцілі Егіпет часткай дзяржавы султаната Зенгідаў і прызналі духоўную ўладу Абасідаў.

У 1174 годзе абвясцілі незалежнасць ад дынастыі Зенгідаў і пачалі свае заваяванні.

Яе заснавальнік Салах-ад-Дзін зрынуў шыіцкую дынастыю Фацімідаў, абапіраючыся на цюркска-сельджукскія войскі, якія знаходзіліся ў Егіпце. Улада Аюбідаў распаўсюдзілася на Кірэнаіку і Трыпалітанію (1173), Емен (1173), Сірыю (1174), верхнюю Месапатамію (1180-86). Яны нанеслі шэраг паражэнняў крыжакам, пераследвалі шыітаў. У рэлігійным жыцці ўмацоўвалася панаванне сунізму. Усе выхадцы з роду Аюба мелі ў самастойным кіраванні асобныя правінцыі. У 1238 годзе дзяржава распалася на ўдзелы. У 1250 годзе мамлюкі забілі апошняга султана з Аюбідаў і захапілі ўладу.

Дзяржава Аюбідаў падзялялася на шматлікія ўдзелы. Глава дынастыі насіў тытул султана, іншыя члены дынастыі — малікаў і аміраў.

У часы Аюбідаў усеагульнае распаўсюджанне атрымалі сацыяльныя інстытуты позняга Сярэднявечча, а менавіта (у выніку рэформы 1181 года) ваенна-ленная сістэма ікта. Пры захаванні рэгламентацыі і дзяржаўнай манаполіі на вытворчасць і збыт некаторых відаў прадукцыі павялічвалася значэнне прыватна- гаспадарчых адносін, свабоднага рамяства і прыватнага гандлю. У рэлігійным жыцці зацвердзілася перавага сунізму, распаўсюдзіліся суфізм і дэрвішскія ордэны. Сацыяльнае і палітычнае жыццё зведала ўплыў ірана-цюркскіх традыцый Сельджукідаў.

Найважнейшыя прадстаўнікі:

Зноскі

  1. Исторический словарь, 2000
  2. К. А. Панченко, 2000
  3. Лазарев, Михаил Курды и курдский вопрос. Кругосвет. Праверана 31 студзеня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Аюбіды