Гекатамніды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дынастыя Гекатамнідаў)
Манета Гекатомна, 392 - 377 гг. да н. э.

Гекатамні́ды — дынастыя ахеменідскіх сатрапаў Карыі і Мілета ў 395 - 326 гг. да н. э.

Заснавальнікам дынастыі лічыцца карыец Гекатомн з Міласаў, які быў прызначаны Артаксерксам II першым сатрапам Карыі ў 395 г. да н. э. Ужо пры яго кіраванні Карыя атрымала значную ўнутраную аўтаномію. Яго сын Маўзол (377 - 353 гг. да н. э.) імкнуўся адрадзіць старадаўнія карыйскія традыцыі, удзельнічаў у паўстанні сатрапаў супраць ахеменідскага валадара, але пасля паражэння быў памілаваны. Дынастыя Гекатамнідаў фактычна перарвалася кіраваннем Піксодара (340 - 334 гг. да н. э.), малодчага сына Гекатомна, калі Карыя была заваявана Аляксандрам Македонскім. Ада, удава Ідрыя, сярэдняга сына Гекатомна, падтрымала македонцаў, таму працягвала кіраваць Карыяй да 326 г. да н. э.

Час кіравання Гекатамнідаў лічыцца перыядам палітычнага і культурнага росквіту Карыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]