Дынастыя Мак-Альпінаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пра клан гл. клан Мак-Альпін

Мак-Альпіны — дынастыя каралёў Альбы з 841 года, піктаў з 843 года, Стратклайда ў 889—1018. Яе заснавальнікам быў Кенет Мак-аАьпін, які аб'яднаў Дал Рыяду і Пікцкае каралеўства і стварыў каралеўства Альба. Пазней, дзякуючы аб'яднанню каралеўстваў Альбы і Стратклайда, было створана каралеўства Шатландыя. Каралеўская галіна ў мужчынскай лініі згасла ў 1034 годзе, але шэраг родаў (Данкельдская дынастыя, Морэйская дынастыя[1], клан Мак-Альпін) узводзілі свае радаводы да гэтай дынастыі.

Шатландыя ў пачатку кіравання дынастыі Мак-Альпін

Генеалогія[правіць | правіць зыходнік]

  • Кенет Мак-Альпін (-859), сын Альпіна. Кароль Дал-Рыяды і піктаў. У 843 годзе аб'яднаў іх у каралеўства Альба
  • Дональд I (- 863), сын Альпіна. Кароль Альбы ў 859—863 гады

Нашчадкі Канстанціна I[правіць | правіць зыходнік]

  • Дуф (памёр у 967), сын Малькальма I. Кароль з 962 года
  • Кенет III (- 25 сакавіка 1005), сын Дуфа. Кароль з 997 года
  • Гірык (- 1005), сын Кенета III
  • Гілекамган (-999), сын Кенета III
  • сын Гілекамгана
  • дачка сына Гілекамгана (-1035), жонка Катала, караля Заходняга Лейстэра
Шатландыя ў канцы кіравання дынастыі Мак-Альпінаў
  • Боедэ (- 1033), сын Кенета III
  • Гіле, сын Боедэ
  • Груах (каля 1015 —), дачка Боедэ, жонка 1) Гілекамгана мармэра Морэя 2) жонка Макбета караля Шатландыі
  • Кенет II (-995), сын Малькальма I. Кароль з 971 года
  • Бетак, дачка Малькальма II. Жонка Крынана мармэра Атола. Маці Дункана I Мак-Крынана, караля Шатландыі (з Данкельдскай дынастыі).
  • Донада (Аліса), дачка Малькальма II. Жонка Фіндлеха Мак-Роры Морэйскага. Маці Макбета, караля Шатландыі (з Морэйскай дынастыі).
  • дачка Малькальма II. Жонка Сігурда II, ярла Аркнейскага (-1014).
  • Кенет (каля 995), сын Малькальма I.

Нашчадкі Аэда[правіць | правіць зыходнік]

  • Індульф (памёр у 962), сын Канстанціна II. Кароль Альбы з 954 года
  • Кулен (згарэў у 971), сын Індульфа. Кароль Альбы з 967 года
  • Эахад (згарэў у 971), сын Індульфа.
  • Амлаф (памёр у 977), сын Індульфа. Змагаўся за тытул караля Альбы ў 973—977 гады
  • Эаган (-937), сын Канстанціна II
  • Келах (-937), сын Канстанціна II
  • дачка Канстанціна II, жонка Олафа II, караля Дубліна
  • Эаган (-934/937), сын Дональда. Кароль Стратклайда з 915 года
  • Дональд III ( — 971), сын Эагана. Кароль Стратклайда ў 937—971
  • Амдарх (-973), сын Дональда III. Кароль Стратклайда ў 971—973
  • Малкальм I (-997), сын Дональда III. Кароль Стратклайда ў 973—997 гады
  • Эаган II (-1018), сын Дональда III. Кароль Стратклайда ў 997—1018 гады

Зноскі

  1. Мак-Кензи, Агнес Кельтская Шотландия — м: Вече, 2006. — С. 94. — 336 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-9533-1527-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мак-Кензи, Агнес Кельтская Шотландия — м: Вече, 2006. — С. 90—116. — 336 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-9533-1527-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]