Палеалогі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дынастыя Палеалогаў)
Палеалогі

Эмблема Палеалогаў, якая часта памылкова ўспрымаецца як герб Візантыйскай імперыі
Краіна Візантыйская імперыя
Родапачынальны дом Сама дынастыя не з'яўляецца адгалінаваннем якога-небудзь царскага дому, але сярод продкаў імператараў прысутнічаюць Камніны і Ангелы[1]
Тытулы Імператар Візантыі,

Дэспат Марэі,
Маркіз Манферацкі

Заснавальнік Першы вядомы прадстаўнік — Нікіфар Палеалог,
Першы імператар — Міхаіл VIII Палеалог
Апошні кіраўнік Канстанцін XI Драгаш
Год заснавання XI стагоддзе
Спыненне роду Старэйшая лінія згасла ў 1502 годзе, прадстаўнікі іншых ліній жывуць дагэтуль[2]
Зрушэнне 1453
Нацыянальнасць Грэкі
Малодшыя
лініі
Маркграфы Манферат (Палеалогі)

Палеало́гі (грэч. Παλαιολόγοι) — апошняя і найбольш даўгавечная дынастыя імператараў Візантыі, якая кіравала на працягу двух стагоддзяў — з часу выгнання Міхаілам VIII з Канстанцінопаля крыжакоў у 1261 годзе да ўзяцця Канстанцінопаля туркамі ў 1453 годзе.

Род вядомы з XI стагоддзя. Заснавальнік дынастыі — Міхаіл VIII Палеалог, былы імператар Нікейскай імперыі (12581261), які ў 1261 аднавіў заваяваную ў 1204 крыжакамі Візантыю. Асобныя Палеалогі дзялілі паўнату ўлады з прадстаўнікамі роду Кантакузінаў.

Маскоўскі князь Іван III ажаніўся з пляменніцай апошняга імператара Візантыі Канстанціна XI Драгаша — Зояй (Соф’яй) Палеалог. Гэтым ён, на думку часткі гісторыкаў, спрабаваў абгрунтаваць свае прэтэнзіі на духоўную і рэлігійную спадчыну Візантыі. Сведчаннем гэтаму з'яўляецца пачатак выкарыстання двухгаловага арла Палеалогаў у якасці герба Маскоўскага княства, а затым і Расіі.

Палеалогі па старэйшай мужчынскай лініі згаслі ў 1502 годзе пасля смерці Андрэя Палеалога, які аддаў (прадаў) свае правы на трон Візантыі Карлу VIII і Фердынанду II Арагонскаму. Прадстаўнікі іншых ліній жывуць дагэтуль[3]

Кіраванне Палеалогаў — перыяд палітычнага і гаспадарчага заняпаду імперыі, захопу (з пачатку 14 ст.) яе тэрыторыі туркамі-асманамі, якія ў маі 1453 узялі Канстанцінопаль, забілі Канстанціна XI і спынілі існаванне Візантыі[4]. У той жа час з кіраваннем Палеалогаў звязаны апошні ўздым візантыйскага мастацтва, вядомы як палеалогаўскае адраджэнне.

Паходжанне і этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Двухгаловы арол — эмблема дынастыі Палеалогаў (а не ўсёй Візантыйскай імперыі, як прынята лічыць)

Дакладнае паходжанне сямейства Палеалогаў (чыё імя азначае «гандляр старызной»[5]; пасля пераасэнсоўвалася як «старажытны родам»[5]; або «які гаворыць аб старым» ад стар.-грэч.: παλαιóς «старажытны» + λόγος «слова»[6]) — невядомае: ёсць здагадкі, што гэта была грэчаская паводле паходжання дынастыя[5].

Акрамя таго, ёсць здагадкі, што Палеалогі паходзілі з Малой Азіі. Цікава, што двухгаловы арол, герб Палеалогаў, упершыню з’яўляецца менавіта ў гэтым рэгіёне ў якасці сімвала Хецкага царства[7].

Таксама існуе легенда, якая прыпісвае Палеалогам рымскае паходжанне і сцвярджае, што яны прыехалі ў Візантый (Канстанцінопаль) разам з Канстанцінам Вялікім. Неверагоднасць гэтых ідэй была даказана Шарлем Дзюканжам, але яны працягваюць праскакваць, хоць і ў розных формах, у сучасных даследаваннях. Акрамя таго, існуе вусновая традыцыя сумніўнай дакладнасці, якая сцвярджае, што роднае месца Палеалогаў — італьянскі горад Вітэрба[8].

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема Палеалогаў у музеі Містры.
Двухгаловы арол на друку Івана III.

Праз цесныя адносіны з еўрапейскімі краінамі і частыя дынастычныя шлюбаы паміж членамі дынастыі Палеалогаў з прадстаўнікамі каралеўскіх дамоў Еўропы, Палеалогі сталі першай візантыйскай імператарскай дынастыяй, якая стала выкарыстоўваць уласную дынастычную сімволіку.

Адным з сімвалаў дынастыі Палеалогаў, вядомым з крыніц XIV і XV стагоддзяў, з’яўляўся залаты прамы крыж у чырвоным полі, які падзяляе поле на чатыры роўныя часткі, у якіх размешчана па залатым завітку, якія выглядаюць як стылізаваныя літары «В» (грэч. πυρέκβολα) і інтэрпрэтуюцца як ініцыялы дэвізу Палеалогаў (Βασιλεὺς Βασιλέων Βασιλεύων Βασιλευόντων, Валадар валадароў, які валадарыць над валадарамі)[10].

Іншым сімвалам Палеалогаў быў двухгаловы арол. Ён часта маляваўся з манаграмай Палеалогаў на грудзі. Пасля шлюбу Соф’і Палеалог і Івана III двухгаловы арол стаў гербам Расійскай дзяржавы.

Візантыйскія імператары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Міхаіл VIII Палеалог.
  2. Gegai, з. 161–162.
  3. Gegai, з. 161—162.
  4. Палеалогі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  5. а б в БРОКГАУЗ И ЕФРОН. Палеолог. Палеологи Византийская династия.
  6. Дашков С. Б. Императоры Византии. С. 282.
  7. Earth Views: Turkey-Alaja-Huyuk-Hittite-temple-carving- —.tr, Türkei, Turquía, Turquie, Turq Архівавана 2 чэрвеня 2021..
  8. Глава 14: Палеологи. Закат старой Европы. Иордан Табов. // newchrono.ru Архівавана 3 верасня 2011..
  9. Ottfried Neubecker, Heraldry - Sources, Symbols and Meaning, pp.106, Tiger Books International (Twickenham), 1997.
  10. http://www.heraldica.org/topics/national/byzantin.htm.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]