Перайсці да зместу

Дынастыя Прадыёта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дынастыя Прадыёта — старажытная індыйская дынастыя, уладарыла Княствам Аванці (сучасный штат Мадх’я-Прадэш), хаця большасць Пуран паказвае, што дынастыя атрымала ў спадчыну трон Магадхі ад дынастыі Брыгадратха[1].

Згодна з Пуранамі, Прадыёты заваявалі Магадху і кіравалі каралеўствам каля 138 гадоў (799—684 да н.э.). Палака, сын авантыйскага цара Прадыёты, заваяваў Касамбі. Пасля выгнання з Магадхі, Прадыёты працягвалі кіраваць у Аванце, пакуль княства не было заваявана каралём Шайшунагай, які перамог апошняга кіраўніка дынастыі Прадыёта Нандзівардхану, а таксама зрынуў дынастыю Хар’янта ў 413 г. да н.э.

Уладары дынастыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Прадыёта Махасена
  • Палака
  • Вісакхаюпа
  • Аджака
  • Варцівардхана
  1. Misra, V.S. (2007). Ancient Indian Dynasties, Mumbai: Baratiya Vidya Bhavan, ISBN 81-7276-413-8, стор. 300