Дынастыя Сафарыдаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзяржава Сафарыдаў
перс.: اصفاریان

эмірат у складзе Абасідскага Халіфата
Tahirid Dynasty 821 - 873 (AD).png
 
Abbasid Caliphate most extant.png
873 — 900


Samanid dynasty (819–999).GIF
 
Ghaznavid Empire 975 - 1187 (AD).PNG


Saffarid dynasty 861-1003.png
Дзяржава Сафарыдаў на піку магутнасці пры Якубе ібн Лейсе
Сталіца Зарандж
Нішапур
Найбуйнейшыя гарады Нішапур, Мерв, Герат, Балх,
Мова(ы) персідская, арабская
Рэлігія Суніцкі Іслам
Плошча 2,000,000 км²
Насельніцтва Іранскія народы, Цюркі, Пуштуны, Арабы і іншыя
Форма кіравання Эмірат
Дынастыя Сафарыды
Эмір
 - 840 да 879 Якуб ібн Лейс
 - 963 - 1002 Халаф ібн Ахмад
Гісторыя
 -  873 Заснавана - Якуб ібн Лейс
 - 840 да 879. Найбольшай магутнасці дасягнула пры - Якуб ібн Лейс
Пераемнасць
Абасідскі халіфат
Саманіды

Сафарыды (перс.: سلسله صفاریان) — дынастыя, якая стварыла дзяржаву ў цэнтры Сістана, паміж цяперашнімі Афганістанам і Іранам у перыяд 861900. Сталіцамі Сафарыдаў былі Зарандж і Нішапур.

Заснавальнік дынастыі — Якуб ібн Лейс ас-Сафар, сын Лейса ібн Муадала, чалавек невядомага паходжання (мянушка Сафар азначае «меднік»). Ён змог атрымаць пад камандаванне армію, і, абгрунтаваўшыся ў Сістане, здзейсніў некалькі паходаў на ўсход і захад, заняў Харасан (зрынуўшы дынастыю Тахірыдаў) і частку цяперашняга Пакістана (Сінд). Халіф асцерагаўся Якуба, таму даручыў Маверанахр Саманідам. Уплыў Якуба рос з кожным днём, і халіф прызнаў кіраванне Якуба ў Харасане, Табарыстане, у Фарсе, Кермане і Сістане. Нягледзячы на падараванне халіфа Мутаміда, Якуб не пакінуў планаў заваяваць Багдад. У першым паходзе ён пацярпеў паражэнне, а падчас другога памёр, не дайшоўшы да Багдада.

Пасля смерці Якуба трон успадкоўваў яго брат Амр ібн Лейс. Ён наладзіў з халіфам добрыя адносіны, і той прызнаў яго ўладу. Тым часам у Маверанахры адбылося ўзмацненне дынастыі Саманідаў. Ісмаіл Самані захапіў амаль увесь Маверанахр. Каб не дапусціць узмацнення дзвюх дынастый халіф паведаміў Амру, што Ісмаіл жадае захапіць усе землі Сафарыдаў. Амр пацярпеў ад Ісмаіла паражэнне ў бітве пры Балху (900), патрапіў у палон і быў адпраўлены да халіфа, які загадаў пакараць яго смерцю (902). Дынастыя працягвала існаваць ў Сістане, а затым ператварылася ў васалаў Саманідаў і іх пераемнікаў.

Кіраўнікі дынастыі Сафарыдаў[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Сельджукідаў[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай манголаў[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]