Дынастыя Стэнкіляў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дом Стэ́нкіляў (шведск.: Stenkilska ätten) — шведская каралеўская дынастыя, чые прадстаўнікі займалі шведскі трон з 1060 па 1125 год[1]. Меркавана вядзе свае карані з заходняга рэгіёна Вестэргётланд.[2].

Прадстаўнікі дынастыі Стэнкіляў[правіць | правіць зыходнік]

Кіруючыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Усяго з гэтай дынастыі на троне Вестэргётланда ці Швецыі знаходзіліся:

Нашчадкі Дому па жаночай лініі[правіць | правіць зыходнік]

Паказаны гады валадарання

  • прык. 1125 — прык. 1130 год: Магнус Моцны (таксама вядомы як Магнус I Готландскі). Інфармацыя пра гэту персону ўзята з сайта шведскага каралеўскага двара, які пазначыў яго як члена дынастыі Стэнкіляў; быў старэйшым сынам Інгэ Старэйшага.
  • прык. 1150 — прык. 1160 год: Эрык IX Святы, які быў жанаты на Крысціне, якая з'яўлялася, паводле скандынаўскай гісторыяграфічнай традыцыі, дачкой дачкі Інгэ Старэйшага. Гэта пара стала родапачынальніцай Дому Эрыкаў.
  • прык. 11551167 Карл Сверкерсан — яго маці была ўдавой Інгэ Малодшага. Ён быў жанаты на Кірстэн Стыгсдотэра (Kirsten Stigsdatter), якая, паводле скандынаўскай гісторыяграфічнай традыцыі, была дачкой дачкі дачкі Інгэ Старэйшага. Гэта пара стала родапачынальніцай Дому Сверкераў.
  • 1160-61 Магнус Хенрыксен. Інфармацыя пра гэту персону ўзята з сайта шведскага каралеўскага двара, які пазначыў яго як члена дынастыі Стэнкіляў; некаторымі даследчыкамі называецца апошнім манархам з Дому Стэнкіляў, што генеалагічна аспрэчваецца; быў сынам дачкі Рагвалда, сына Інгэ Старэйшага.

Зноскі