Дынастыя Фарнакідаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Фарнакіды — дынастыя у Персідскай імперыі, адгалінаванне каралеўскай дынастыі Ахеменідаў. Паходзяць ад Фарнака, сына Арсама і роднага брата Гістаспа, бацькі караля Дарыя І. Прадстаўнікі роду займалі высокае становішча ў Персідскай імперыі, у 477 да н.э. — 353 да н.э. былі сатрапамі Фрыгіі, пазней таксама Кілікіі, Бактрыі, Парсіса. У IV ст. да н. э. прадстаўнікі роду (Арыябарзан, Артабаз II) часта паўставалі супраць цэнтральнае ўлады, тым не менш з пачаткам вайны з Македоніяй актыўна абаранялі краіну. Пасля захопу Персіі Аляксандрам Македонскім частка з іх перайшла да яго на службу.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Фарнак, сын Арсама (565 да н.э.-497 да н.э.), міністр фінансаў Персіі
 └─>Артабаз I (? - 449 да н.э.), сатрап Фрыгіі
     └─>Фарнабаз I (? - 430 да н.э.), сатрап Фрыгіі
         └─>Фарнак II Фрыгійскі (? - 420 да н.э.), сатрап Фрыгіі
              └─>Фарнабаз II (435 да н.э.-373 да н.э.), сатрап Фрыгіі, Кілікіі ∞ 2) Апамэ, д. Артаксеркса II
                  ├─>Арыябарзан (? - 362 да н.э.), сатрап Фрыгіі 
                  │    ├─>Арсіт Фрыгійскі (?) (?-334 да н.э.), сатрап Фрыгіі
                  │    │    └─>Мітрапаст, персідскі флатавод
                  │    └─>Мітрадат
                  └─>Артабаз II (389 да н.э.-325 да н.э.), сатрап Фрыгіі, Бактрыі ∞ 2) NN, сястра Мемнана і Ментара
                      ├─>Фарнабаз III (370 да н.э.-320 да н.э.), кіраўнік персідкага флоту
                      ├─>Арсам
                      ├─>Кофэн
                      ├─>Арыябарзан (368 да н.э.-330 да н.э.), сатрап Парсіса
                      ├─>Артоніс ∞ Эўмен
                      ├─>АртакамаПталемей I, фараон
                      └─>Барсіна (363 да н.э.-309 да н.э.) ∞ 1)Мемнан; ∞ 2) Ментар; ∞ 3) Аляксандр Македонскі

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]