Дынастыя Хатакі
Хатакі — дынастыя (1709—1738), заснаваная пуштунам Мір Вайс-ханам Хатакам з роду Хатакі племя гільзаі групы плямёнаў халджы, які жыў у правінцыі Кандагар сучаснага Афганістана. Мірваіс-хан са сваімі прыхільнікамі выступіў супраць Персідскай імперыі, абвясціўшы сябе кіраўніком горада Кандагара ў 1709 годзе. Пры гэтым ён забіў бейлербея грузінскага паходжання Георгія XI, прызначанага Сефевідамі. Потым ён пакараў смерцю персідскіх чыноўнікаў, якія заставаліся ў горадзе. Персідская армія, якая падаспела з Ісфахана (тагачаснай сталіцы), пацярпела паражэнне. Было забіта звыш 30 000 персідскіх салдатаў і афіцэраў[1].
Пасля смерці Мірваіс-хана ў 1715 годзе яго сын Мір Махмуд Хатакі на чале афганскай арміі ўварваўся ў Персію. У 1722 годзе ён заняў Ісфахан і абвясціў сябе шахам Персіі. Пры гэтым нямала персаў было забіта. Дынастыя Хатакі была жорсткай і канфліктнай, спрабуючы ўвесь час усталяваць строгі кантроль. Дынастыя ўвесь час ўдзельнічала ў крывавых войнах і міжусобіцах. У кастрычніку 1729 года афганцаў перамог Надзір-шах у Бітве пры Дамгане, выцесніўшы іх назад у Афганістан[2].
Продкі роду[правіць | правіць зыходнік]
Кіраўнікі Кандагара[правіць | правіць зыходнік]
- Мір Вайс, сын Шах Алам-хана, шах Кандагара 1709—1715
- Мір Абд вул-Азіз-шах, сын Шах Алам-хана, шах Кандагара 1715—1717
- Мір Махмуд-шах нар.1699, сын Мір Вайс-шаха, шах Кандагара 1717—1722, шаханшах Ірана 1722—1725
- Хусейн Султан-шах, сын Мір Махмуд-шаха, шах Кандагара 1722—1738
Кіраўнікі Ірана[правіць | правіць зыходнік]
- Мір Махмуд-шах нар.1699, сын Мір Вайс-шаха, шах Кандагара 1717—1722, шаханшах Ірана 1722—1725
- Мір Ашраф-шах нар.1700, сын Мір Абд вул-Азіз-шаха, шаханшах Ірана 1725—1729
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Packard Humanities Institute — Persian Literature in Translation — Chapter IV: An Outline Of The History Of Persia During The Last Two Centuries (A.D. 1722—1922)…Link
- ↑ The Encyclopaedia Britannica — The Hotakis (from Afghanistan)…Link
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Afghanland — Mirwais Khan Hotak Архівавана 11 сакавіка 2007.