Дыпламатычная служба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дыпламатычная служба — від дзяржаўнай службы, якая ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці дзяржавы, прадстаўлення і абароны за мяжой правоў і інтарэсаў дзяржавы, яе грамадзян і юрыдычных асоб.

Дыпламатычная служба Рэспублікі Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Прававую аснову беларускай дыпламатычнай службы складаюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон «Аб дзяржаўнай службе», Палажэнне аб дыпламатычнай службе Рэспублікі Беларусь, Венская канвенцыя аб дыпламатычных зносінах 1961, Венская канвенцыя аб консульскіх зносінах 1963 і іншыя акты заканадаўства.

Сістэма органаў дыпламатычнай службы складаецца з Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.

Для дыпламатычных работнікаў у сістэме органаў дыпламатычнай службы ўстанаўліваюцца дыпламатычныя пасады і адпаведныя ім дыпламатычныя рангі.