Дыпламатычны кур’ер
(Пасля перасылкі з Дыпламатычны кур'ер)
Дыпламатычны кур’ер — асоба, якая ажыццяўляе перамяшчэнне дыпламатычнай пошты, забяспечаная афіцыйным дакументам з указаннем яе статуса і колькасці месцаў, што складаюць дыпламатычную пошту. Дыпламатычны кур’ер карыстаецца пры выкананні сваіх абавязкаў абаронай дзяржавы знаходжання ў адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі.
Перавоз дыпламатычнай пошты Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца дыпламатычным кур’ерам Рэспублікі Беларусь, які можа быць прадстаўлены:
- супрацоўнікам Дзяржаўнай фельд’егерскай службы Рэспублікі Беларусь пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;
- супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (кур’ер «ad hoc»);
- супрацоўнікам замежнай установы Рэспублікі Беларусь (кур’ер «ad hoc»);
- супрацоўнікам іншага дзяржаўнага органа ці установы Рэспублікі Беларусь (кур’ер «ad hoc»);
- грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, які мае дыпламатычны ці службовы пашпарт Рэспублікі Беларусь (кур’ер «ad hoc»).
Перавоз дыпламатычнай пошты Рэспублікі Беларусь можа ажыццяўляцца камандзірамі экіпажаў грамадзянскіх самалётаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная авіякампанія „Белавія“», якія не з’яўляюцца дыпламатычнымі кур’ерамі Рэспублікі Беларусь.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |